Жывая спадчына: як беларускае падвор’е здзіўляе гасцей юбілейнага фестывалю
Сёння ў нашым горадзе стартаваў доўгачаканы XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Сапраўдным цэнтрам прыцягнення, напоўненым неверагоднай энергетыкай, песнямі і водарам духмяных траў, стала Савецкая плошча. Менавіта тут разгарнулася грандыёзнае беларускае падвор’е, якое аб’яднала лакальныя пляцоўкі кожнай вобласці нашай краіны. Кожны рэгіён прывёз у Гродна свае самыя цікавыя культурныя здабыткі і ўнікальныя рамёствы, ператварыўшы цэнтр горада ў жывы музей пад адкрытым небам.
Гаспадары свята – Гродзенская вобласць – сустракалі гасцей з каралеўскім размахам. На іх пляцоўцы разгарнулася сапраўдная казка: вочы разбягаліся ад багацця самабытных самаробных лялек-абярэгаў. Сапраўдны ажыятаж выклікала гістарычная фотазона, дзе кожны жадаючы мог зрабіць здымак на памяць з самім вялікім князем Ягайлам і яго жонкай, а пасля пачаставацца традыцыйнымі гродзенскімі прысмакамі падчас шчодрай дэгустацыі.

Суседняя Віцебшчына зрабіла стаўку на інтэрактыў і старадаўнія тэхналогіі. Тут прапаноўвалі не проста паглядзець, а стварыць нешта сваімі рукамі: напрыклад, сесці за старадаўнюю швейную машынку і зрабіць першыя строчкі, ці навучыцца рабіць узорыстыя адбіткі-пячаткі з дапамогай звычайнай бульбы. Асаблівы водар стаяў каля стала, дзе майстрыха вырабляла васковыя свечкі, якія пасля абкатвалі ў духмяных перамолатых лугавых зёлках.

Мінская вобласць захапіла інтэлектуальнымі гульнямі і ўтульнасцю. Тут ладзіліся забавы з ніткамі і адмысловы квэст па беларускім арнаменце: гасцям трэба было адгадаць, якія сакральныя сэнсы закадзіравалі нашы продкі ва ўзорах. Побач вока радавала яркая лапікавая мазаіка, сабраная з сотняў рознакаляровых кавалачкаў тканіны.

Брэсцкая вобласць здзівіла сваёй вернасцю ткацкім традыцыям. На падвор'і ўсталявалі сапраўдны ткацкі станок, і кожны ахвочы мог на хвіліну ператварыцца ў майстра-ткача, каб уласнаручна дадаць некалькі нітак у стварэнне сапраўднага беларускага ручніка.

Цікавым адкрыццём для многіх стала пляцоўка Гомельшчыны. Майстры рэгіёна прэзентавалі ўнікальную тэхніку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – драўняную скань. Гэта філігранная ручная праца, калі ажурныя, паветраныя ўзоры ствараюцца з найтанчэйшай драўлянай стружкі розных парод дрэва. Гледзячы на гэтыя шэдэўры, цяжка было паверыць, што ўсё гэта зроблена звычайнымі чалавечымі рукамі.

А вось Магілёўшчына заліла плошчу сапраўдным сонечным святлом, прэзентаваўшы сваю знакамітую залатую саломку. Колькасць і разнастайнасць саламяных вырабаў, ад маленькіх анёлкаў і звяркоў да вялікіх галаўных убораў і складаных скульптур, проста зашкальвала.

Наша спадчына не пыліцца на паліцах музеяў, яна жыве, развіваецца і натхняе. Тысячы гродзенцаў і гасцей горада з цікавасцю вывучалі рамёствы, спрабавалі сябе ў новых ролях, слухалі майстар-класы і шмат фатаграфаваліся. Гэта цудоўны і вельмі шчыры старт фестывалю.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!