Бескарыслівая дапамога медыкам ад «Конуса»

Бескарыслівая дапамога медыкам ад «Конуса»

Сёння ўрачы – першыя ў зоне рызыкі ў змаганні з каранавірусам. Таму яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў якасных ахоўных сродках. І медыкам іх патрабуецца шмат кожны дзень. Зразумела, што ў такой сітуацыі любая дапамога будзе запатрабаванай. Патрэбна яна і работнікам Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, піша "Лідская газета".

Дзяржаўнае прадпрыемства «Конус» не засталося ўбаку ад патрэб тых, хто сёння на перадавой змагаецца за здароўе людзей і пры гэтым не застрахаваны ад таго, што небяспечны вірус можа аказацца побач. Ведаючы аб гэтым, на заводзе гарачага цынкавання металаканструкцый падрыхтавалі бескарыслівую дапамогу – партыю ахоўных сродкаў – для работнікаў Лідскай ЦРБ. Гэта бахілы, шапачкі, аднаразавыя пальчаткі, ахоўныя акуляры і іншае – усё самае неабходнае ў штодзённай працы. 15 красавіка партыя гэтых ахоўных сродкаў была перададзена бальніцы.
Редакция газеты «Гродненская правда»