Як зрабіць сядзібу музеем? Сваімі меркаваннямі падзяліліся навукоўцы, прадстаўнікі ўлады і гаспадары сядзібаў з гісторыяй

Як зрабіць сядзібу музеем? Сваімі меркаваннямі падзяліліся навукоўцы, прадстаўнікі ўлады і гаспадары сядзібаў з гісторыяй

Досведам па тэме “Музеефікацыя каралеўскіх, магнацкіх, шляхецкіх рэзідэнцый і сядзіб” падзяліліся навукоўцы з Беларусі і Літвы. Пытанне гэта актуальнае і для Гродзеншчыны.

Тэма, якая сёння прапанавана для навуковай канферэнцыі, вельмі актуальная, у тым ліку і для гродзенскай зямлі. Бо Гродзеншчына – унікальны край па сваёй гісторыі, архітэктурнай спадчыне, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Клімовіч. – На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны ўнесены 26 сядзіб і сядзібна-паркавых комплексаў. Гэта праца не спыняецца. Гэта вельмі цікавыя сядзібы знакамітых людзей. Адметна, што ў чатырох з іх працуюць музеі: у доме Баграціёна ў Ваўкавыску, былой сядзібе Міцкевічаў у Навагрудку, сядзібе Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Смаргонскага раёна і ансамблі былога палаца Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Тое, што ў апошнія гады музеефікавана сядзіба ў Залессі, гаворыць аб тым, што праца – магчыма, не так хутка, як хацелася б – але ідзе.

180069362223.jpg0_14c855_e6b767ce_XL.jpgфрантишка.jpg
6895fadc008db7b69893be4073b04cc7.jpg

І на гэтым аб’екце яна працягваецца. Тут плануецца выканаць рэстаўрацыйныя работы гідратэхнічных збудаванняў. Заказана праектная дакументацыя на рэканструкцыю парка, былой канюшні.

За апошні час быў адрэстаўраваны і атрымаў другое жыццё шэраг сядзіб, дзе размясціліся аб’екты сацыяльнага прызначэння. Да прыкладу, у сядзібным доме Путкамераў у вёсцы Больценікі Воранаўскага раёна прапісаліся бібліятэка і культурны цэнтр.

hrvobolc01-01.jpg

Былая сядзіба Пуслоўскіх у вёсцы Гутка Слонімскага раёна выкарыстоўваецца як дзіцячы аздараўленчы лагер.

альбертін.jpg

Прывабным стаў пасля правядзення рамонтных і рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, куды сёння штодзень з вялікім задавальненнем ходзяць маленькія жыхары горада на самыя розныя заняткі па інтарэсах.

Паступова праводзяцца работы па захаванню і рэстаўрацыі іншых аб’ектаў. Да прыкладу, вялікія планы ёсць па выкарыстанні палацава-паркавага комплексу “Свяцк”, які сёння належыць ААТ “Санаторый “Азёрны”. З кастрычніка мінулага года там праводзяцца работы па рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс «Свяцк». На левым флігелі ўжо ўмацаваны падмуркі, перакрыцці, выканана прылада маналітных лесвіц, амаль скончана рэканструкцыя даху з кладкай чарапіцы. Ідзе ўмацаванне аконных праёмаў і падрыхтоўчыя работы па вырабу аконных блокаў. У галерэі левага флігеля ўмацаваны падмуркі, зроблены новыя перакрыцці над склепам, умацавана перакрыцце над галерэяй. Выконваюцца работы па рамонце фасада і даху. У правым флігелі праведзены ўмацаванне перакрыццяў, рэканструкцыя даху. У перспектыве плануецца частковая музеефікацыя аб’екта пасля яго адкрыцця.

f9e02f5e078f5090a11affc7645a2c2f.jpg

На ўзгадненні ў Міністэрстве культуры знаходзіцца праект рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй будынкаў сядзібна-паркавага комплексу ў аграгарадку Падароск Ваўкавыскага раёна.

Падароск.jpg

Гэты комплекс знаходзіцца ў асабістай маёмасці, уласнікам былі праведзены супрацьаварыйныя работы, у наступным годзе павінен быць распрацаваны праект рэстаўрацыі самога сядзібнага дома.

Асаблівая ўвага пры правядзенні работ на аб’ектах, са статусам гісторыка-культурных каштоўнасцей: акцэнт на максімальнае захаванне таго, што дайшло да нашых дзён.

Умястоуских.jpg

Да прыкладу, гэтым летам была прададзена сядзіба Умястоўскіх, што ў вёсцы Жамыслаўль Іўеўскага раёна. На дадзены момант уласнікам распрацоўваецца праектная дакументацыя на ўладкаванне часовага даху на будынак сядзіба, што, аднак, не было прадугледжана ў дагаворы куплі-продажу. Таму аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама неабходна трымаць на кантролі правядзенне ўласнікам сядзібы гэтых работ.

Не так хутка, як таго вымагаюць умовы дагавора, ідуць работы ў Жалудку Шчучынскага раёна.

жалудок.jpg

Комплекс былога палаца быў прададзены тры гады таму, і за гэты час ён павінен быў стаць турыстычным аб’ектам. Варта зазначыць, што ўласнікам былі зроблены пэўныя работы: распрацаваны праект зон аховы, праведзена работа па аварыйнай кансервацыі будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад комплексу, заменены часткова дах на будынка палаца, адрамантавана ўваходная група, добраўпарадкаваны парк, а таксама распрацаваны праект па рэканструкцыі бытавога памяшкання пад гасцявы дом. У тойжа час нявырашаным застаецца пытанне па падрыхтоўцы праекта рэстаўрацыі будынку самога палаца. Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі мясцовых органаў улады.

Таксама ў бліжэйшы час павінен быць вызначаны лёс яшчэ шэрагу палацаў і сядзіб. Сярод іх – сядзібна-паркавы комплекс “Панямунь”, палац Радзівілаў у Дзятлаве, палац Храптовічаў у вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна, фрагменты былой сядзібы ў вёсцы Вердамічы і сядзіба ў Поразава, што на Свіслаччыне, і іншыя.

428ac9d34eb96fc1e5bcb5b20442d7d1.jpgпорозово.jpg

Як яны могуць быць выкарыстаны, што для гэтага неабходна зрабіць у першую чаргу, абмяркуюць вучоныя падчас канферэнцыі ў Гродне.

 
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:

Камера! Мотор! Или как в Залесье снимали сериал "Сваты"

Проект "Туризм без чемодана"



Редакция газеты «Гродненская правда»