Дзятлаўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”

Дзятлаўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”

Далей эстафета перададзена Шчучынскаму раёну.

Каля падножжа абеліска Славы ў райцэнтры старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі перадаў сімвалічны “агонь стварэння” старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганне Хвядзюк.

IMG_7873.jpg

Старт акцыі быў дадзены ў Гродне ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ад Вечнага агню брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера ветэраны і моладзь запалілі факел, які па эстафеце перадаецца ад раёна да раёна. Падзея нясе глыбокі сэнс: “агонь памяці” ператвараецца ў “агонь стварэння” і дае старт добрым пачынанням ва ўсіх рэгіёнах вобласці.

IMG_7803.jpg
IMG_7832.jpg
IMG_7851.jpg
IMG_7855.jpg
IMG_7858.jpg

Для ўдзелу ў акцыі каля абеліска сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікі Дзятлаўшчыны, дэлегацыя Шчучынскага раёна.

IMG_7912.jpg
IMG_7921.jpg
IMG_7944.jpg
Абласная акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне”, з аднаго боку, даніна павагі тым, дзякуючы каму сёння мы жывём у міры, адзінстве і згодзе, з другога – нагода яшчэ мацней аб’яднацца людзям розных пакаленняў, прафесій, усім, хто шануе мір, дабрабыт, незалежнасць нашай Беларусі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства Андрэй Садоўскі. – Сёння простыя словы “мір”, “стварэнне” напаўняюцца новым сэнсам, за імі – наша рэчаіснасць і спакойнае жыццё, бяспечныя гарады і вёскі, магчымасць гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню. Гэту магчымасць нам даў ратны подзвіг нашых продкаў. Нізкі паклон і вечная ўдзячнасць воінам-вызваліцелям!

IMG_7782 (1).jpg

Мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб стваральнай працай памножыць дасягненні і багацце нашай краіны. У нашым адзінстве – аснова мірнага жыцця, шчасця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым. Нас  аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне рабіць сваю краіну мацнейшай і прыгажэйшай.

У межах акцыі “агонь стварэння” пераадолее сотні кіламетраў, пакіне  сваё цяпло каля падножжа воінскіх пахаванняў ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. І сёння з асаблівым гонарам мы перадаём эстафету нашым суседзям – Шчучынскаму раёну.

IMG_7957.jpg

IMG_7907.jpg

Да дзятлаўчан звярнулася ўдзельніца шчучынскай дэлегацыі Ганна Хвядзюк:

Сёння мы, прадстаўнікі Шчучыншчыны, прымаем ад вас эстафету абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”, якая ўжо некалькі тыдняў крочыць па нашай гродзенскай зямлі і мае глыбокі сэнс. Невыпадкова перадача агню адбываецца на гэтым святым і свяшчэнным месцы, дзе мы маем поўнае права гаварыць аб тым, што Рэспубліка Беларусь заўжды застанецца вернай гістарычнай праўдзе, а мы, яе грамадзяне, зробім усё, каб захаваць мір і незалежнасць.

IMG_8005 (2).jpg

Разам з удзельнікамі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў і прадстаўнікамі сілавых структур Андрэй Уладзіміравіч і Ганна Станіславаўна пасадзілі побач з абеліскам Славы дрэвы рабіны – сімвал міру, росквіту, згуртаванасці. Маладая пасадка прадоўжыла “Алею Памяці”, якая ў мінулым годзе была закладзена раённай уладай і моладдзю Дзятлаўшчыны. Блаславіў добрае пачынанне і асвяціў дрэвы настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула.

IMG_8104.jpg

IMG_8119 (1).jpg

IMG_8139.jpg

Абласная акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне” на Дзятлаўшчыне прадоўжылася аўтапрабегам па знакавых месцах раёна, дзе яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі і вянкі да помнікаў. Ключавымі пунктамі маршруту сталі Вензавец, Казлоўшчына, Дварэц, Наваельня.

IMG_8249 (1).jpg

IMG_8277 (1).jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»