Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку прайшоў мітынг-рэквіем “Наша памяць – наша сіла”, прысвечаны вызваленню Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ушанаваць загінулых прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, навучэнцы, гараджане.






– Сёння асаблівы дзень для Дзятлаўшчыны, бо 82 гады таму наш райцэнтр быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – зазначыў Андрэй Садоўскі. – Гэта дата ў гісторыі сведчыць не толькі аб доблесці і славе, але прыходзіць з ноткай смутку за тых, хто загінўу, адстаяўшы для нас незалежнасць. Мы сустракаем яе каля помніка, дзе пахаваны Героі Савецкага Саюза Ян Фогель і Павел Пятроў, якія цаной жыцця здабылі для нашчадкаў мірную будучыню.

З першых дзён фашысцкай акупацыі насельніцтва Дзятлаўшчыны спазнала жахі фашызму, нацызму, генацыду, халакосту. Вайна забрала больш за 20 тысяч чалавечых жыццяў, 18 тысяч з якіх – мірнае насельніцтва, сотні былі забраны ў фашысцкае рабства. Сёння мы нізка схіляем галовы перад вялікай адвагай землякоў і чырвонаармейцаў, якія змагаліся за незалежнасць Айчыны. Шмат подзвігаў і важных падзей адбыліся на тэрыторыі раёна, нездарма Дзятлава ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі было адзначана вымпелам “За стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, які нагадвае нам пра важкую цану міру і спакою. Прыміце шчырыя віншавання з днём вызвалення горада, жадаю ўсім шчасця і дабрабыту. Вечная слава героям і вечная памяць загінулым.

– Вялікая Айчынная вайна змяніла жыццё краіны, яна ўвайшла ў кожны дом, тысячы савецкіх грамадзян загінулі на франтах, паляглі ад рук акупантаў, памерлі ў нямецкіх лагерах і турмах, але праяўленыя імі гераізм і стойкасць дастойна ацэнены нашчадкамі, – адзначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – 9 ліпеня – свяшчэнная дата для дзятлаўчан. Мы заўжды будзем памятаць і шанаваць герояў, якія адважна адстаялі наша права на жыццё. Святы абавязак сучаснага пакалення – захоўваць гістарычную праўду і памяць, якія даюць магчымасць усведамляць сапраўдную цану Перамогі і натхняюць на мірныя здзяйсненні.

Памяць загінулых у агні ваеннага ліхалецця прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.


- В Новогрудке прошел митинг, посвященный 82-й годовщине освобождения района.
