Фотавыстава «Дзень народнага адзінства ў архіўных фотаздымках» адкрылася ў TRINITI
У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія гістарычныя кадры.
Фотавыстава «Дзень народнага адзінства ў архіўных фотаздымках» адкрылася ў гандлёва-забаўляльным комплексе TRINITI. Гэты сумесны праект газеты «Гродзенская праўда» і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці прысвечаны аднаму з важнейшых свят сучаснай Беларусі.
У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія гістарычныя кадры, якія дазваляюць зазірнуць у мінулае і адчуць атмасферу эпохі, калі закладваўся падмурак адзінства нашага народа. Кожны здымак – гэта жывая гісторыя Гродзеншчыны, захаваная ў архіўных фондах. Выстава паказвае, як праз гады і пакаленні праносіліся каштоўнасці згуртаванасці, працы і вернасці роднаму краю.
Пра значэнне свята расказаў прысутным Аляксандр Арлукевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
– Дзень народнага адзінства – гэта не проста дата ў календары, а напамін пра тое, што сіла нашага народа – у згодзе і адзінстве, – адзначыў навуковец. – Гісторыя не раз даказвала: толькі разам, падтрымліваючы адзін аднаго, мы пераадольваем цяжкасці і ствараем будучыню для наступных пакаленняў. Важна, каб маладыя людзі разумелі гэтую праўду і шанавалі спадчыну сваіх продкаў.
Акрамя выставы наведвальнікі могуць скарыстацца фотазонай, дзе кожны жадаючы зробіць памятны фотаздымак. Прыемным падарункам для прысутных сталі музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Гродзенскага музычнага каледжа.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
