«Гродзенская праўда» падрыхтавала ўнікальную фотавыставу да Дня народнага адзінства

photo_2026-09-14_16-52-24.jpg



Запрашаем жыхароў і гасцей горада наведаць унікальную фотавыставу «Дзень народнага адзінства ў архіўных фотаздымках», якая адкрылася ў гандлёва-забаўляльным комплексе TRINITI!

Гэты сумесны праект газеты «Гродзенская праўда» і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці прысвечаны аднаму з важнейшых святаў сучаснай Беларусі – Дню народнага адзінства.

photo_2026-09-14_16-52-41.jpg

У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія гістарычныя кадры, якія дазваляюць зазірнуць у мінулае і адчуць атмасферу эпохі, калі закладваўся падмурак адзінства нашага народа.

Кожны здымак – гэта жывая гісторыя Гродзеншчыны, захаваная ў архіўных фондах. Выстава паказвае, як праз гады і пакаленні праносіліся каштоўнасці згуртаванасці, працы і вернасці роднаму краю.

photo_2026-09-14_16-52-15.jpg

photo_2026-09-14_16-53-43.jpg

photo_2026-09-14_16-53-45.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»