Карэліччане абмяркоўваюць Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
Валянціна КЕРГЕТ, жыхарка аграгарадка Турэц, ветэран працы:

Я пастаянна прымаю ўдзел у выбарчых кампаніях: не толькі аддаю голас, але з’яўлялася сакратаром Турэцкага выбарчага ўчастка № 17. Вяскоўцы ў пераважнай большасці актыўныя, адказныя, працалюбівыя. Ну, а тым, хто толькі гаворыць пра перамены, хачу сказаць: у першую чаргу трэба пачынаць з сябе і сваёй сям’і. Знайсці любімую справу і шмат працаваць, падтрымліваць парадак каля дому, клапаціцца пра дзяцей і бацькоў. Жыць пад мірным небам і ў квітнеючай краіне — нашы галоўныя накірункі.
Жыццё ў вёсцы як на далоні. Кожны чалавек на відавоку, як яго ўчынкі і імкненні. Як важна, каб мы сталі дабрэйшымі ў адносінах адзін да аднаго.
А яшчэ, каб умелі не толькі працаваць, але карысна адпачываць. Асабліва гэта датычыць правядзення вольнага часу дзяцей: яны павінны быць занятыя і быць пад наглядам дарослых. Яны — наша будучыня.
Шмат розных пытанняў было агучана ў Пасланні, але галоўным застаецца мір на зямлі. Будзе мір — будзе жыццё і дабрабыт. Да гэтага мы павінны імкнуцца ўсе разам. У нашай любімай краіне мы павінны жыць годна, заможна, шчасліва дзеля сябе і сваіх дзяцей. Мы завёмся беларусамі, давайце імі заставацца заўсёды.
Дзяніс Стадольнік, начальнік Карэліцкага РАНС:

Вераніка Звонка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Карэліцкай ЦРБ:

Галіна КРУПЕНКА, вытворца Карэліцкага маслацэха:

Мне вельмі прыемна, што ў Пасланні ўдзяляецца шмат увагі гісторыі нашай краіны. 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Без мінулага няма будучага. Таму згодна са словамі Аляксандра Рыгоравіча, што мы павінны захаваць і зберагчы нашу святую зямлю. Мы — мірныя людзі, нічога дзяліць не будзем, але захаваць і абараніць нашу краіну мы абавязаны. Зрабіць усё, каб просты чалавек не адчуваў на сабе ціску знешніх сілаў, аб гэтым сказаў Прэзідэнт.
Мяне закранула тэма, якая звязана з прафесійнай дзейнасцю. Аб тым, што Беларусь — экспартна-арыентаваная краіна, і гэта заклад таго, што будуць работа і аплата.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!