Людміла Кебіч: паэты Гродзеншчыны памятаюць пра сваіх папярэднікаў і прысвячаюць ім свае вершы

 

КЕБИЧ Л,А,.jpg

 

Людміла Кебіч, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка:

 

Палымяныя радкі беларускіх паэтаў, іх шчырыя словы заклікалі братоў-беларусаў да аб'яднання. Паэты Гродзеншчыны памятаюць пра сваіх папярэднікаў і прысвячаюць ім свае вершы.

СЛОВА ЯДНАННЯ

Вы жылі і пісалі 

 

ў складаных умовах.

 

Закіпала на сэрцы 

 

бунтарская  кроў.

 

Палымянае, мужнае, 

 

трапнае слова

 

Да яднання склікала 

 

суседзяў-братоў.

 

Ваша  слова яднання 

 

ляцела штовечар

 

Цераз межы,  на ўсход, 

 

бо нядоля, як квет,

 

Прыгнятала,  

 

душыла  не па-чалавечы

 

Раз’яднаны сілком 

 

беларускі народ.

 

Ну чаму, чым другім, 

 

вам было болей трэба?

 

За яднанне народаў 

 

рупліўцаў не шмат.

 

Не спыняла вас нават 

 

у клетачку неба,

 

У якое гадамі глядзелі 

 

з-за крат.

 

А малітва была 

 

за адзінства народа:

 

Каб той час надышоў, 

 

і брат брата абняў.

 

І той верасень трыццаць 

 

дзявятага года

 

Днём святочным яднання 

 

народнага стаў.

 

Сёння помнім мы вас, 

 

змагары і ратаі,

 

Васілёк і Кляшторны, 

 

Пястрак і Таўлай…

 

Ваша зброя адметная – 

 

слова яднання –

 

Абудзіла народ, 

 

аб’яднала наш Край.    

 

 Людміла Кебiч

 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»