На Свіслаччыне адзначылі раённыя "Дажынкі-2020" (+відэа)

На Свіслаччыне адзначылі раённыя "Дажынкі-2020" (+відэа)

 

Урачыстае мерапрыемства пачалося з парада сельскагаспадарчай тэхнікі, расказвае "Свіслацкая газета".

1.jpg
2.jpg
3.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg


Святочная праграма працягнулася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі  шчыра павітаў прысутных і павіншаваў са святам.

11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg

З вынікамі ўборачнай кампаніі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч, а таксама павіншаваў усіх з такой важнай нагоды. Да віншаванняў аграрыяў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Клімчук, першы сакратар РК ГА БРСМ Алена Лобач. Пад песні і апладысменты прайшла цырымонія ўзнагароджання герояў жніва.

16.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg
20.jpg
21.jpg
22.jpg
23.jpg

Пачэснае месца занялі караваі, прыгатаваныя з мукі новага ўраджаю.

25.jpg
26.jpg

Запаліла зал цудоўным выканеннем вядомых хітоў арт-група “Беларусы”.

27.jpg
00000000000.jpg
28.jpg
29.jpg

На вуліцы тым часам размясціліся дажыначныя падворкі, якія арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Кожны жадаючы мог зайсці і пачаставацца рознымі прысмакамі.

31.jpg
32.jpg
33.jpg
34.jpg
38.jpg
39.jpg

11.jpg
– Свята вельмі спадабалася. Мы ўражаны руплівасцю і гасціннасцю гападароў падворкаў. Усе яны прыгожыя і непаўторныя. Добры настрой нам падарыў святочны канцэрт. Словы падзякі нам хочацца сказаць старшыні райвыканкама Аляксандру Вярсоцкаму. Ён шмат робіць для нашага раёна, мы гэта бачым. Вялікі яму дзякуй!


22.jpg
– Не пашкадавала, што прыйшла на свята. Уразіла, бясспрэчна, сельскагаспадарчая тэхніка. З задавальненнем паслухала цудоўныя песні арт-групы “Беларусы”. Бачу на тварах людзей, якія патрапілі на Дажынкі, радасць, і ад гэтага мне таксама робіцца цяплей і весялей.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!




Редакция газеты «Гродненская правда»