Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначыла юбілей

логотип ГП (8).png

У Гродне прайшла ўрачыстая творчая сустрэча, прысвечаная 20-годдзю з дня ўтварэння абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. За два дзясяткі гадоў гэтая арганізацыя стала аб'яднаннем літаратараў, сапраўдным духоўным цэнтрам Прынёмання, месцам, дзе нараджаюцца сэнсы і захоўваецца жывое беларускае слова.

У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага сабраліся тыя, чые імёны даўно сталі візітнай карткай сучаснай беларускай літаратуры, і тыя, хто толькі пачынае свой шлях з пяром у руцэ. Але, мабыць, галоўнымі гасцямі сталі адданыя чытачы, якія любяць гродзенскіх аўтараў за іх шчырасць і вернасць традыцыям.

Адкрыла сустрэчу старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта. Звяртаючыся да пісьменнікаў, яна падкрэсліла асаблівую місію літаратара ў сучасным свеце.

логотип ГП (9).png

– Творчасць нашых пісьменнікаў як люстэрка душы беларускага народа, – адзначыла Алена Пасюта. – Вы фармуеце вечныя каштоўнасці, вучыце нас заўважаць прыгажосць роднага краю і шанаваць свет. І я шчыра жадаю, каб ваша натхненне было невычарпальным, а вашы мудрыя і добрыя словы прыйшлі ў кожную беларускую сям'ю.   

Да віншаванняў далучыліся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч і многія іншыя.

логотип ГП (2).png

логотип ГП (7).png

логотип ГП (6).png

Ва ўрачыстай абстаноўцы ганаровыя госці ўручылі заслужаныя ўзнагароды пісьменнікам за важкі ўклад у ідэалагічнае і культурнае жыццё вобласці.

Ганаровыя граматы і падзякі сталі пацвярджэннем таго, што праца літаратара не праходзіць бясследна. Многія адзначылі: гродзенская пісьменніцкая арганізацыя заўсёды адрознівалася асаблівым згуртаваным духам і ўменнем працаваць у школах, бібліятэках, на прадпрыемствах.

логотип ГП (3).png

логотип ГП (1).png

логотип ГП.png

Творчая сустрэча не магла абысціся без самага галоўнага – жывога гучання паэзіі і прозы. Праграма сустрэчы была напоўнена яркімі выступленнямі, цёплымі пажаданнямі і доўгімі апладысментамі. Дваццацігоддзе – выдатны старт для новых кніг, новых адкрыццяў і новых сустрэч з чытачамі. Бо пакуль гучыць слова, жыве і душа народа.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»