Што ў чамадане дылетанта?

Пра гэта распавядае Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы вядомай тэлеперадачы
Пра гэта распавядае Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы вядомай тэлеперадачы “Падарожжы дылетанта”. А яшчэ нястомны падарожнік раскажа, калі чакаць новыя расповеды пра беларускія мястэчкі і чым плануе займацца ў старасці.
– На беларускім тэлебачанні свайго роду класікай сталі “Падарожжы дылетанта”. Дзе яны цяпер?
– Праграма выходзіць у інтэрнэце. Зараз мы крышку спыніліся, а з новага года з’явяцца новыя выпускі. І вось, як ні дзіўна, раней, калі я ішоў па Мінску, да мяне падыходзілі і казалі словы ўдзячнасці людзі больш сталага ўзросту. Зараз падыходзіць моладзь. І мне вельмі прыемна, што менавіта моладзь глядзіць гэтыя праграмы, цікавіцца гісторыяй свайго краю, едзе ў вандроўкі, а пасля дзеліцца ўражаннямі.
– Лічылі, колькі населеных пунктаў наведалі, колькі кіламетраў праехалі, колькі дзён прайшло ў вандроўках?
– Вы ведаеце, ніколі не глядзеў. Разумееце, гэта як жыццё. Ты не падлічваеш, колькі ты пражыў дзён. Як казаў класік, “мае гады – маё багацце”. Усе праграмы, вёскі – таксама маё багацце. Можа, калі стану стары і не змагу ездзіць, сяду і кніжачку нейкую пачну пісаць пра мае паездкі, прыгоды, якія адбываліся. Зараз на гэта часу няма, таму што трэба шукаць новыя мясціны, пісаць новыя сцэнарыі.
– Дарэчы, вы па-ранейшаму дылетант ці перайшлі на новы ўзровень ведання Беларусі?
– Чым больш ездзіш, тым больш адчуваеш, што зусім дылетант. У нас столькі знакамітасцей нарадзілася, вырасла, столькі падзей адбывалася.
– Заўсёды ведаеце, пра што будзе чарговая праграма, ці здараюцца адкрыцці пасля прыезду?
– Вельмі шмат на месцы. Калі робіш такую праграму, вельмі добра прыехаць у вёску, пахадзіць, распытаць… Гэтаму папярэднічае вялікая праца ў архівах: збіраеш матэрыял, шукаеш звесткі, робіш накід сцэнарыя. А калі прыязджаеш на месца, размаўляеш з людзьмі, можна пачуць і пабачыць шмат цікавага. Бывае, знаходзяцца помнікі старажытнасці, пра якія нават ніхто не пісаў.
– У вас ёсць план будучых вандровак?
– Хацеў бы пабываць не толькі скрозь па Беларусі, а па тых мясцінах, дзе нашы беларусы былі, – Ігнація Дамейкі ў Чылі, Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча, Францыска Скарыны… Адно – каб Бог здароўя даў.
– Новыя праграмы – гэта зноў жа знаёмы нам дылетант: капялюш, паліто, чамадан?
– Канешне. Гэта ўдалы вобраз, і я яго мяняць не буду. Ён так і застанецца ў гісторыі – дзівакаваты падарожнік, які ходзіць з вёскі ў вёску, з хаты ў хату.
– Памятаеце, чым адметны кожны з населеных пунктаў, пра якія вы распавялі гледачам? Ці магчыма гэта наогул запомніць?
– Ведаеце, як калісьці – тады фотаздымкаў яшчэ не было – індзейцы рабілі? Яны паветра захоўвалі ў гліняных збаночках. Дык вось я ў кожнай вёсцы, пакідаючы яе, лаўлю рукой паветра, адчыняю чамадан, кладу яго туды і зачыняю. Калі мне трэба ўзгадаць вёску, адчыняю чамадан і адчуваю дух мясцін, дзе некалі быў (усміхаецца).
– А Гродзеншчына? Хочацца нешта пра нас пачуць.
– Я вам скажу, што кожная мясціна адметная. А галоўнае, што на Заходняй Беларусі больш за ўсё захавалася помнікаў архітэктуры. На Гродзеншчыне іх вельмі шмат. Калі прыязджаеш на Магілёўшчыну, а там шмат было і храмаў, і палацаў, амаль усё пазнішчана. Асабліва шкада, што гэта ўсё знішчалася пасля вайны, у мірны час.
– Часта людзі, каб адпачыць, некуды едуць. А у вас падарожжа – гэта жыццё, праца.
– Падарожжы – гэта не праца, гэта жыццё. Калі праграмы ішлі чатыры разы на месяц, то бок кожны тыдзень, гэта займала ўвесь час. А праграма ішла 15 гадоў. І вось калі яна зрабіла перапынак, я нібы вылез з нейкай пячоры і глянуў на свет. А свет змяніўся! І мне кажуць: ты ўжо сівы стаў. Гэтыя 15 год – значны кавалак майго жыцця.
– Дзе ў Беларусі параілі б адпачываць?
– У кожнага душа просіць нечага свайго. Аднаму падабаецца лес, другому – поле, аднаму рэчка, іншаму возера. І ў нас на Беларусі гэта ўсё ёсць: азёрная Віцебшчына, Палессе з рэкамі, Гродзеншчына замкавая. Вельмі шмат цікавых мясцін. Перасядзьце з чатырохколавага “ровара” на двухколавы і адпраўцеся ў падарожжа – без кандыцыянера, каб ветрык падыхаў у твар… Праедзьце па Беларусі, паглядзіце на наша багацце, пазнайце нашу краіну!