Свята слова працягваецца: у Лідзе прэзентавалі новыя кнігі пра родны край
Другі дзень святкавання стаў асабліва цёплым і душэўным.

Другі дзень святкавання стаў асабліва цёплым і душэўным: у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбыліся прэзентацыі кніг, прысвечаных Лідчыне, яе гісторыі і традыцыям.
Чытачы і госці маглі дакрануцца да жывога слова ў выданнях «Лідскі край: з любоўю і назаўжды» – кніга пра глыбокія карані і непарушную сувязь з роднай зямлёй, «Край наш вольны, край любімы» – даніна любові і павагі да беларускай спадчыны, «З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі» – яркае і пазнавальнае выданне для дзяцей, якое вучыць любіць сваю малую радзіму.
Ліда працягвае гучаць у рытме кнігі і слова, збіраючы разам усіх, хто шануе і натхняецца беларускай культурай.







Сёння мы бачым вынікі гэтай працы – кнігі, праекты, ініцыятывы, якія сталі здабыткам не толькі нашай вобласці, але і ўсёй краіны. Яны сведчаць пра тое, што Беларусь жыве, развіваецца і ўпэўнена глядзіць у будучыню. Наша агульная справа – захаваць і памножыць усё тое, што ўжо зроблена, перадаць гэтую сілу маладым пакаленням. Няхай слова, культура і вера ў свае сілы вядуць нас далей!







Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!