У Гродзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

У Гродзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

У Міжнародны дзень роднай мовы сотні жадаючых у розных установах Гродзеншчыны сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. Да маштабнай беларускамоўнай акцыі далучыліся і студэнты, і педагогі, і супрацоўнікі органаў улады.

20200221-IMG_7014.jpg
20200221-IMG_7044.jpg

У аблвыканкаме сёння было ўсё як некалі у школе: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі і ніякіх падказак. Тэкст, які прапанавалі ўдзельнікам, быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, дарэчы, ён быў дастаткова непростым: з-за неўважлівасці можна было лёгка зрабіць памылку, але ж адзнак тут ніхто не ставіў, таму што галоўная мэта не ў гэтым.

Хочацца ўспомніць словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі», – сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі. – Такія акцыі нам патрэбны, каб кожны сваім асабістым прыкладам мог нагадаць аб сэнсе гэтых слоў тым, хто побач, каб прыцягнуць увагу да роднай мовы. Разам з іншымі супрацоўнікамі аблвыканкама мы з вялікім задавальненнем напісалі сённяшнюю дыктоўку. Прыемна, што вельмі многія адклікнуліся на прапанову.

20200221-IMG_6962.jpg

Напісанне беларускамоўнага дыктанта – гэта, як адзначылі ўдзельнікі акцыі, арыгінальны эксперымент, які абавязкова павінен захавацца добрай традыцыяй.

20200221-IMG_6965.jpg20200221-IMG_6954.jpg

– Сёння свята, калі мы ўсе павінны ўспомніць пра сваю родную мову, – адзначыў старшыня галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык. – Людзі павінны не забываць родную мову, памятаць, адкуль пайшлі іх карані. Аб гэтым нагадвае Міжнародны дзень роднай мовы.  

20200221-IMG_6984.jpg20200221-IMG_6938.jpg
20200221-IMG_6924.jpg20200221-IMG_7003.jpg
20200221-IMG_7011.jpg20200221-IMG_7047.jpg
20200221-IMG_6979.jpg