Уладзімір Ягорычаў, кандыдат гістарычных навук: "Уз’яднанне беларускага народа з радасцю віталі ўсе народы Савецкага Саюза"
Уладзімір Ягорычаў, кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі:
– Уз’яднанне беларускага народа з радасцю віталі ўсе народы Савецкага Саюза. Савецкія людзі, выхаваныя на ленінскіх ідэях дружбы народаў, пралетарскага інтэрнацыяналізму, аказвалі працоўным заходніх абласцей усебаковую брацкую дапамогу ў больш хуткім развіцці эканомікі і культуры, у будаўніцтве новага грамадства. З усіх канцоў краіны пастаўлялі машыны, станкі, рухавікі, сыравіну. У заходнія вобласці Беларусі накіроўваліся высокакваліфікаваныя кадры для розных галін народнай гаспадаркі і культуры.
Ужо праз год пасля ўз’яднання прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў заходніх абласцей БССР узрасла ў 2-3 разы ў параўнанні з 1938 годам. Збылася векавая мара сялян аб зямлі. Беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі з рук савецкай улады звыш мільёна гектараў зямлі, якая належала раней памешчыкам, асаднікам і кулакам.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў заходніх абласцях было створана 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 48950 сялянскіх двароў, 101 машынна-трактарную станцыю з 950 трактарамі і вялікай колькасцю іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Было таксама арганізавана 28 саўгасаў.
Пасля ўз’яднання ў заходніх абласцях пачалося шырокае культурнае будаўніцтва. Ужо ў 1940 годзе тут працавалі 5649 сярэдніх, сямігадовых і пачатковых школ, 4 інстытута, 12 тэхнікумаў, ва ўсіх абласцях і раёнах выходзілі газеты, дзейнічалі пяць драматычных тэатраў і 100 кінатэатраў. Была звернута ўвага і на дарослых, якія не валодалі граматай. У школах для непісьменных і малапісьменных у пачатку 1941 года займаліся амаль 170 тысяч чалавек.
Гэтыя і іншыя поспехі ў жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі сталі магчымымі дзякуючы ўз’яднанню беларускай нацыі і ўсяго беларускага народа, якое адбылося ў верасні 1939 года.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
