Велікодныя віншаванні біскупа Аляксандра Кашкевіча вернікам Гродзенскай дыяцэзіі

Велікодныя віншаванні  біскупа Аляксандра Кашкевіча  вернікам Гродзенскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Хрысце Пану 

Браты і Сёстры!

Дарагія дыяцэзіяне!

Хрыстос Уваскрос! Алелюя!

З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця.

Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы. Як ніколі раней, адчуваем сябе членамі адной вялікай сям’і, сёння настолькі дасведчанай, прыгнечанай і сумнай у балючым сутыкненні з таямніцай цярпення і смерці.

Усяму чалавецтву, якое прагне надзеі і спакою, мы, хрысціяне, абвяшчаем цудоўнае пасланне: Хрыстос уваскрос – раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць. Праўда Вялікага Дня не належыць мінуламу – яна ўсё яшчэ актуальная, нястомна прамаўляе да нас, дазваляе глядзець і на ход людской гісторыі, і на наша ўласнае жыццё з новай, Божай перспектывы. Уваскрасенне Хрыста перамяняе змрок смерці ў світанак жыцця, слёзы роспачы – ва ўсмешку надзеі, страх і няўпэўненасць – у глыбокі супакой сэрца, узмоцненага ласкай.

У Велікодныя святы жадаю кожнаму з вас, дарагія Браты і Сёстры, асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом. Няхай плёнам гэтай сустрэчы будзе моцная вера ў тое, што Збаўца сапраўды жывы і заўсёды побач. Няхай Яго шчодрае бласлаўленне спадарожнічае нам кожны дзень.
Вясёлага Алелюя!

Редакция газеты «Гродненская правда»