«Гродзенская праўда» падвяла вынікі абласной акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам!»
Пераможцам стаў Дзіцячы сад №9 горада Ліды.
«Гродзенская праўда» падвяла вынікі абласной акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам!», прысвечанай Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі цудоўна выконвалі ўсім вядомую ваенную песню на беларускай мове, здымалі відэаролікі и размяшчалі іх у сацыяльнай сетцы Instagram.
Пераможцам стаў Дзіцячы сад №9 горада Ліды. З вялікім задавальненнем мы глядзелі відэаролік з удзелам маленькіх выхаванцаў і іх таленавітых выхавальнікаў, якія разам праспявалі «Дзень Перамогі».
Рэдакцыя адзначыла таксама работы працоўных калектываў́:
- Галынкаўскай сярэдняй школы імя У.Ф. Дравіцы;
- Санаторыя «Неман-72»;
- Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна;
- Ганчарскай сярэдняй школы Лідскага раёна;
- КУП ДРАЦ «Лясная паляна»;
- Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
- ААЛ «Лідахлебапрадукт»;
- Ваўкавыскага раённага цэнтра для забяспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый;
- Слонімскага раённага цэнтра культуры;
- Філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга»;
- Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС;
- Дзіцячага сада №100 горада Гродна;
- Астравецкага вопытнага лясгаса.
Дзякуем усім удзельнікам і віншуем пераможцу!
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
