Кожнаму з нас неабходна памятаць, што, толькі з’явіўшыся на свет, мы ўжо сталі часткай беларускага народа, творцамі яго сучаснасці і будучыні

Кожнаму з нас неабходна памятаць, што, толькі з’явіўшыся на свет, мы ўжо сталі часткай беларускага народа, творцамі яго сучаснасці і будучыні

Святлана Войшэль, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы:

– Быць маладым – гэта магчымасць знайсці сябе і шмат чаго паспрабаваць. Нам, сучаснаму маладому пакаленню, для таго, каб прыйсці да поспеху, неабходна прайсці праз многія прыступкі самаўдасканалення і прафесійнага станаўлення. І вельмі важна на першых кроках не спатыкнуцца, не ўпасці са сваёй лесвіцы жыцця. Важна атрымаць падтрымку і адчуць упэўненасць у заўтрашнім дні. Усе гэта мы, моладзь Беларусі, ужо з першых крокаў у прафесіі адчуваем не толькі з боку сваіх старэйшых калег, але і нашай дзяржавы.     Вопыт апошніх дзесяцігоддзяў паказвае, што поспехаў дамагаюцца менавіта тыя дзяржавы, якія надаюць павышаную ўвагу моладзі. Маладзёжная палітыка нашай краіны накіравана на падтрымку сацыяльнага станаўлення і развіцця падрастаючага пакалення, найбольш поўнай рэалізацыі яго патэнцыялу ў інтарэсах грамадства.

Тры гады таму я скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы за кошт сродкаў бюджэту. Пасля заканчэння ВНУ я атрымала права на першае працоўнае месца і вось ужо чацвёрты год працую ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Як малады настаўнік прымаю актыўны ўдзел у конкурсах прафесійнага майстэрства. У мінулым навучальным годзе ўдзельнічала ў конкурсе “Настаўнік года-2019”. За ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі педагагічных ідэй “Прызванне-педагог” у 2020 годзе атрымала дыплом І ступені і сертыфікат. Удзел у конкурсах і фестывалях прафесійнага майстэрства ў першыя гады педагагічнай дзейнасці спрыяў прафесійнаму і твочаму росту, трансляцыі і актуалізацыі першага педагагічнага вопыту, павышэнню прэстыжу прафесіі настаўніка. І вось у гэтым годзе я стала лаўрэатам прэміі “Успешный старт”, якая зацверджана АА “Белая Русь” і Гродзенскай абласной арганізацыяй прафесійнага саюза працоўнікаў адукацыі і навукі. Вельмі прыемна было атрымаць напярэдадні Дня настаўніка віншаванне ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кожны свой урок імкнуся зрабіць “жывым”. На дапамогу прыходзяць QR-коды, над стварэннем якіх працую ў межах самаадукацыі. Дзецям гэта таксама падабаецца. Лічу, што сучасны настаўнік павінен ісці ў нагу з часам, вывучаць новыя тэхналогіі, імкнуцца ведаць усё і нават болей, каб зацікавіць вучня, каб кожны новы дзень у школе быў для яго поўным яркіх адкрыццяў. Гэтага патрабуе сучаснасць. Заўсёды пазнавальна і прадуктыўна ў нас праходзяць класныя і інфармацыйныя гадзіны. Стараюся прывіваць дзецям любоў да Радзімы праз цікавыя, рэдкія факты аб нашай краіне, шмат гаворым пра гісторыю. І самае галоўнае – я бачу зацікаўленыя позіркі вучняў, якія з самых малодшых класаў растуць патрыётамі сваёй краіны.

Магчыма, мы не кожны дзень задумваемся аб такіх важных і складаных паняццях, як самаідэнтычнасць нацыі ці незалежнасць дзяржавы. Але кожнаму з нас неабходна памятаць, што, толькі з’явіўшыся на свет, мы ўжо сталі часткай беларускага народа, творцамі яго сучаснасці і, вядома, будучыні. Сучасная моладзь – актыўная, мэтанакіраваная, таленавітая будучыня нашай краіны! Мы хочам жыць і працаваць у мірнай і свабоднай краіне. І ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша Беларусь заўтра. Наша задача – зберагчы і не растраціць усё, што засталося ў спадчыну ад нашых продкаў. Я ганаруся, што нарадзілася і жыву ў Беларусі. Вельмі хачу, каб мая краіна засталася светлай і мірнай, буду прыкладаць усе намаганні, каб наша дзяржава развівалася і ўмацоўвалася.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Редакция газеты «Гродненская правда»