Удзельнікам выбарчай кампаніі важна ўстрымлівацца ад папулісцкіх дэкларацый і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам

Удзельнікам выбарчай кампаніі важна ўстрымлівацца ад папулісцкіх дэкларацый і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам

Валянцін Семяняка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце:

– Вынікі палітычнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць вялікае значэнне для кожнага грамадзяніна нашай краіны, для грамадства і дзяржавы ў цэлым, паколькі яны вызначаюць шлях развіцця Беларусі на наступныя гады.

Гэта мая пазіцыя, як дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце і маіх калег-дэпутатаў. Мы пазначылі яе ў заяве, прынятай 1 чэрвеня. Як грамадзян нас, безумоўна, турбуе сітуацыя, якая развіваецца падчас кампаніі па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на маючых адбыцца выбарах.

Лічу недапушчальным падчас збору подпісаў выкарыстоўваць гэтую працу для іншых мэтаў. А менавіта для маніпуліравання свядомасцю людзей, нагнятання сацыяльнай напружанасці і спекуляцыі на складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, якая не магла не закрануць Беларусь, і на яе эканамічных наступствах. З гэтымі фактарамі змагаюцца сёння ва ўсіх краінах свету. І тое, што ў нас эканоміка не была спынена, дапамагае мінімізаваць негатыўныя наступствы. На падтрымку прадпрыемстваў, арганізацый і іх работнікаў накіраваны падпісаныя Прэзідэнтам Указы "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян" і "Аб аплаце працы".

У гэтай сітуацыі безадказнымі выглядаюць паводзіны некаторых ініцыятыўных груп, скажэнне рэальнасці ў сацыяльных сетках, выкарыстанне непрыстойных паліттэхналогій, накіраваных на парушэнне грамадскага парадку і стварэнне расколу ў грамадстве. Мы бачым прыклады, як гэтыя дзеянні прывялі да пагаршэння ўзроўню жыцця людзей у краінах, дзе ўжываліся такія тэхналогіі.

Сумна, калі тыя, хто на словах заклікае да выканання заканадаўства, на справе яго парушаюць, шукаюць шчыліны для рэалізацыі ўласных амбіцый, калі сродкі, прызначаныя для выбарчай кампаніі, выкарыстоўваюцца на іншыя, дэструктыўныя мэты.

Цяпер важна не паддавацца на правакацыі, не верыць слепа нічым не падмацаваным абяцанням.

Удзельнікам жа выбарчага працэсу важна ўстрымлівацца ад папулісцкіх дэкларацый і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з нормамі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых актаў нацыянальнага заканадаўства.