У Астравецкім раёне новыя “тысячнікі” і “двухтысячнікі” на жніве

Відаць, сапраўды Бог любіць тройцу. Ланцужок перамоггервяцкіх хлебаробаў сёння працягнуў маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Васільчыка і Юрыя Кавалеўскага, якія трэцімі ў раёне і другімі сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа.

Валерый Васільчык і Юрый Кавалеўскі, камбайнерскі экіпаж.jpg
Валерый Васільчык і Юрый Кавалеўскі, камбайнерскі экіпаж

Гудагайскія вадзіцелі нікому не пакінулі шансаў і занялі амаль увесьжніўны п’едэстал: па тысячы тон перавезлі Яўген Цяшкевіч, Аляксандр Карвэцкі, Уладзімір Вянгроўскі, Валерый Змітровіч. Шасцёрку лепшых замкнуў вадзіцель КСУП “Міхалішкі” Сяргей Часнойць.

Уладзімір Вянгроўскі, вадзіцель.jpg
Уладзімір Вянгроўскі, вадзіцель

Валерый Змітровіч, вадзіцель.jpg
Валерый Змітровіч, вадзіцель

А.Карвэцкага з перавезенай тысячай тон збожжа віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ю.Адула.jpg
А.Карвэцкага з перавезенай тысячай тон збожжа віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ю.Адула

Яўген Цяшкевіч, вадзіцель.jpg
Яўген Цяшкевіч, вадзіцель

Сяргей Часнойць, вадіцель.jpg
Сяргей Часнойць, вадіцель

Важна не толькі ўбраць ураджай, але і давесці яго да толку. Дзве тысячы тон перасушылі аператары зернесушылкі КСУП “Варняны” Валерый Станіслававіч Слычко, Андрэй Анатольевіч Астроўскі, Сяргей Уладзіміравіч Фурс. Сярод лепшых зернесушыльшчыкаў гервяцкія аператары – Франц Францавіч Тотчык, Юрый Зянонавіч Баравік і Анатоль Іванавіч Сасноўскі і зернесушыльшчыкі КСУП “Гудагай” – Іван Іосіфавіч Анімуцкі, Віктар Уладзіміравіч Янкойць, Міхаіл Станіслававіч Грымбоўскі.

Усе пераможцы жніўнага спаборніцтва атрымалі грашовыя прэміі і дыпломы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Редакция газеты «Гродненская правда»