У Дзятлаўскім раёне завяршаецца ўборка лёну (+відэа)

У КСУП “Вензавец” ідзе да завяршэння ўборка льнотрасты з палёў, распавядае diatlovonews.by.


Сёлета пад культуру занята плошча 60 гектараў палетка ў раёне вёскі Гірычы. У гаспадарцы адзначаюць, што ў гэтым сезоне лён радуе: па папярэдніх падліках, ураджайнасць трасты складзе 20-25 цэнтнераў з гектара.









Усе аперацыі на падборцы, прэсоўцы лёну ажыццяўляюцца сучаснымі беларускімі сельгасмашынамі. У полі працуюць механізатары Дзмітрый Клуйша і Вячаслаў Мацюкевіч. Для Дзмітрыя гэта першы сезон работы з прэсам ПРЛ-150АМ. Такі агрэгат падбірае льнотрасту, фарміруе рулоны, абмотвае іх шпагатам – і пакідае на полі для далейшай транспарціроўкі. Работа няпростая, кажа механізатар, патрабуе вытрымкі і ўвагі. За працоўны дзень кожны механізатар дадае на свой рахунак 60-70 рулонаў ільнотрасты.



Увесь новы ўраджай КСУП “Вензавец”, а гэта каля 12 тон, “пераязджае” на мясцовае перапрацоўчае прадпремства – “Дварэцкі льнозавод”. Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты – 0,75.


Ужо сёння ў КСУП “Вензавец” думаюць пра наступны сельскагаспадарчы сезон – з трэцяй часткі палетка сабралі не толькі трасту, але і насенне для будучага ўраджаю.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!