Сто гадоў таму ў Вільнюсе была пастаўлена на сцэне п’еса Янкі Купалы “Паўлінка”

Юбілей ладзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. А праз паўтара года пасля той першай пастаноўкі знакамітую купалаўскую “Паўлінку” ўбачылі на Астравеччыне.
27 студзеня ў Вільнюсе ўспомняць знакамітую дату – сто гадоў таму тут упершыню была пастаўлена на сцэне п’еса Янкі Купалы “Паўлінка”. Юбілей ладзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. А праз паўтара года пасля той першай пастаноўкі знакамітую купалаўскую “Паўлінку” ўбачылі на Астравеччыне.Прысутнічаў тут сам аўтар п’есы, а ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка, ка-ханая паэта, якой ён і прысвяціў свой твор.
У Клюшчанах, Баранях, Казаноўшчыне на Астравеччыне некалькі пакаленняў мясцовых жыхароў расказваюць пра тое знакамітае наведванне паэтам глухіх вёсак. Успамінаюць, як пасылалі за віленскімі гасцямі на чыгуначную станцыю Гелядня лепшых коней і брычкі. Даматканымі перабранымі посцілкамі заслалі сядзенні – не пашкадавалі іх мясцовыя майстрыхі-гаспадыні. У грывы коням уплялі каляровыя стужкі, на шыі павесілі шаргуны, вясёлы перазвон якіх далёка ад вёскі абвясціў пра прыбліжэнне гасцей.
Прызнаюся, калі слухала мясцовых жыхароў, крыху сумнявалася – ніхто з іх ужо не быў сведкам той падзеі амаль стагадовай даўнасці. Можа, гэта чарговая легенда? Ніякіх дакументальных сведчанняў няма. Няўжо спектакль, які ладзіўся ў Вільні і Пецярбурзе, быў пастаўлены ў невялікай вёсачцы?
Але, паразважаўшы, прыйшла да высновы, што такая падзея магла адбыцца. Янка Купала тады працаваў у Вільні ў газеце «Наша Ніва». Паўліна Мядзёлка ў Вільні адбывала практыку. А яе каханне з паэтам доўжылася з першага знаёмства ў той жа Вільні ў 1908 годзе, таму яны і маглі быць разам. Мясцовая моладзь была на вакацыях. Многія маладыя людзі з Клюшчанаў былі прыхільнікамі беларусшчыны, мелі стасункі з народным песняром. Гэта браты Стаповічы з Бараняў: Кастусь, пазней вядомы пад псеўданімам Казімір Сваяк – пісьменнік, святар, грамадскі дзеяч, Альбін – будучы палітычны дзеяч, рэдактар, музыкант, паэт і кампазітар, Бэрнась – аграном, Ян – сакратар акруговага суда, Стэфан – лесавод. Сярод мясцовай моладзі вылучаліся і іншыя – Адольф Клімовіч з Казаноўшчыны – педагог, інжынер, палітычны дзеяч, Янка Семашкевіч з Лакцян – паэт, святар. Яны якраз праводзілі летнія вакацыі дома і, напэўна, запрасілі сяброў з Вільні.
Краязнаўцу Янку Драўніцкаму зараз 81 год. Менавіта ён першы і запісаў падрабязнасці наведвання Купалам і Мядзёлкай Астравеччыны, абапіраючыся на ўспаміны непасрэдных удзельнікаў тых падзей – свайго бацькі, які іграў на танцах на скрыпцы, і гаспадароў Хадорскіх з Казаноўшчыны, у якіх сам Драўніцкі кватараваў, працуючы тут настаўнікам у 50-я гады мінулага стагоддзя.
Калі дакладна адбываліся падзеі, устанавіць не ўдалося, але людзі нагадвалі – напярэдадні Першай сусветнай вайны. Гэта значыць – улетку 1914 года.
Вялікай хаты або клуба ў Клюшчанах не было, а паглядзець спектакль хацелася ўсім мясцовым жыхарам. Таму прадстаўленне вырашылі ставіць у гумне вядомага ў Клюшчанах садавода Смаленскага – яно было самым большым. З дошак зрабілі сцэну, расставілі лаўкі для гледачоў.
У прадстаўленні бралі ўдзел мясцовая моладзь і прыезджыя віленскія госці, сярод якіх былі Паўліна Мядзёлка і Янка Купала. Ставілі ўрыўкі з камедыі Купалы «Паўлінка», дэкламавалі вершы, спявалі беларускія песні.
Абедалі ў Казаноўшчыне ў хаце Хадорскіх, успаміны якіх аб гэтай падзеі і запісаў Іван Драўніцкі.
У другой палове дня паўтарылі прадстаўленне ў Баранях. На паляне на ўскрайку вёскі змайстравалі сцэну з дзвярэй ад гумнаў, з усёй вескі знеслі лаўкі і зэдлікі для гледачоў. Перад пачаткам Альбін Стаповіч прадставіў аднавяскоўцам гасцей – Янку Купалу і Паўліну Мядзёлку. Усё прадстаўленне вялося па-беларуску і вельмі спадабалася гледачам. Там жа на паляне за доўгім сталом з дошак вячэралі ўсе разам – госці і вяскоўцы. Апошнія прынеслі ўсе знакамітыя хатнія прысмакі – сыры, масла, яйкі,булкі, кілбасы, салёныя грыбы, ягады, квас на журавінах, а таксама медавуху і раўгеню.
Пасля вячэры пачаліся танцы і доўжыліся аж да раніцы. Ігралі мясцовыя музыкі. Драўніцкі ўзгадвае, што сярод музыкаў быў і яго бацька- скрыпач. Менавіта ён потым падзяліўся ўспамінамі з сынам. Гарманіст па ходу складаў прыпеўкі. Калі музыкі зайгралі папулярную ў тых мясцінах польку рах-цях-цях, Купала запрасіў на танец Паўліну Мядзёлку. Музыкант заспяваў:
Янка ў танец схапіў Польцю,
Яна ж крэхча ох і ах,
А ўсё роўна месіць польку,
Нашу польку рах-цях-цях.
Прыпеўка рассмяшыла абоіх, і Паўліна таксама адазвалася экспромтам:
Доўга-доўга помніць будзем,
Нават сніцца будзе ў снах,
Як у Баранях на паляне
Танцавалі рах-цях-цях.
Такімі атрымаліся тыя купалаўскія вакацыі ў 1914 годзе. А праз 90 гадоў яны мелі працяг. “Купалаўскія вакацыі” на Астравеччыне ў 2004 годзе ладзілі Астравецкі райвыканкам, Спондаўскі сельсавет, а таксама Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі і артысты-купалаўцы на чале з Алегам Гарбузам.
І коні былі – са стужкамі ў грывах, з шаргунамі на шыях, запрэжаныя ў брычкі з перабранымі посцілкамі. І правязлі яны гасцей па тым самым шляху, што праехалі ў 1914 годзе Купала з Мядзёлкай.
На беразе возера Кайміна-Чорнае ля Спондаў пабудавалі адмысловую сцэну ў выглядзе карабля. Спачатку выступалі самадзейныя артысты, потым купалаўцы ставілі ўрыўкі з “Паўлінкі”. Пасля выступленняў – вячэра і танцы. Словам, пастараліся ўсё зрабіць, як было ў той прыезд Купалы на Астравеччыну.
Між тым “Купалаўскія вакацыі”, нагадаў начальнік аддзела культуры Астравецкага райвыканкама Сяргей Сяўко, становяцца традыцыйнымі. Летась яны ўвасобіліся ў паэтычны слэм, які прайшоў таксама на беразе возера Кайміна-Чорнае. Маладыя беларускія паэты чыталі свае вершы, самадзейныя артысты са Страчанскага Дома культуры ладзілі прадстаўленне.
Сёлетнія “Купалаўскія вакацыі” будуць прысвечаныя не толькі стагоддзю пастаноўкі знакамітай “Паўлінкі”, але і 120-годдзю з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі, якое мае адбыцца 12 верасня.
Цікава, што на Астравеччыне тым часам жывуць свае Паўлінка і пан Быкоўскі. У гэтыя ролі добра ўжыліся загадчыца Дайлідскага клуба Валянціна Гайдуль і бібліятэкар Дайлідскай бібліятэкі Дзмітрый Максімаў. Творчы тандэм у мінулым годзе зрабіў некалькі тураў па раёну, паказваючы вяскоўцам урыўкі з любімай камедыі.
Цікава
Першая пастаноўка “Паўлінкі” адбылася ў Вільні. Ролю “Паўлінкі” выконвала спадарыня Маркавічанка. Пасля прэм’еры гледачы падарылі драматургу гадзіннік. Праз месяц п’еса была пастаўлена ў Пецярбурзе. Там ролю Паўлінкі выканала Паўліна Мядзёлка.
Шэсцьдзесят восем гадоў “Паўлінку” ставяць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Хутар Міхалішкі, які згадваецца ў “Паўлінцы”, ніякага дачынення да вёскі Міхалішкі на Астравеччыне не мае. Так раней зваўся хутар на Лагойшчыне непадалёку ад знакамітых купалаўскіх Акопаў. Зараз тыя Міхалішкі – вёска Харужанцы.
“Крыштальная Паўлінка” – узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.