Выстаўка аднаго з лепшых рэстаўратараў краіны працуе ў музеi гісторыі рэлігіі

Выстаўка аднаго з лепшых рэстаўратараў краіны працуе ў музеi гісторыі рэлігіі

Аснову выстаўкі Уладзіміра Кіслага склалі жывапісныя палотны, напісаныя аўтарам пад уражаннем ад краявідаў Беларусі і іншых еўрапейскіх краін...

Персанальная выстаўка аднаго з лепшых рэстаўратараў краіны Уладзіміра Кіслага «Вандроўкі… далёкія і блізкія» працуе ў вялікай выставачнай зале музея гісторыі рэлігіі. 

Аснову выстаўкі склалі жывапісныя палотны, напісаныя аўтарам пад уражаннем ад краявідаў Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. Але не толькі вулачкі старой Прагі або Міндэна, квітнеючыя лугі Судэт ці «вобразы мілыя роднага краю» прадстаўлены ўвазе гледачоў. Мастак запрашае здзейсніць падарожжа ў часе: вярнуцца ў мімалётныя імгненні яго дзяцінства, якое прайшло ў вёске Дубна Мастоўскага раёна, і ўзгадаць гады маладосці, якія былі адданы стварэнню музея гісторыі рэлігіі.
Редакция газеты «Гродненская правда»