Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы плануецца адкрыць да канца года

Экспазіцыя музея раскажа, як жывёла прадстаўлена ў нумізматыцы, геральдыцы, жывапісе, музыцы…
Бераставіца. Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы плануецца адкрыць да канца года.
З часоў атрымання мястэчкам Магдэбургскага права вавёрка ўпрыгожвала мясцовы герб. Яе выява ёсць і на сучасным гербе пасёлка і раёна. Экспазіцыя музея раскажа, як жывёла прадстаўлена ў нумізматыцы, геральдыцы, жывапісе, музыцы…
– Мы звязаліся з гарадамі Еўропы і Расіі, у якіх вавёрка ёсць на гербе. З некаторымі ўжо абмяняліся экспанатамі, – расказвае метадыст аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама Мікалай Пацэнка.
Наведвальнікі змогуць больш даведацца аб жыцці гэтай цікавай жывёлы ў прыродзе. Для нагляднасці ў музеі будуць чучалы: вавёрка ў зубах лісіцы, вавёрка крадзе птушыныя яйкі. А гасцей будзе сустракаць жывая вавёрка.
Другая частка музейнай экспазіцыі прысвечана вядомым дзеячам, якія нарадзіліся на Бераставіччыне. У тым ліку манголаведу Осіпу Кавалеўскаму, які ў свой час атрымаў званне сапраўднага члена Пецярбургскай імператарскай акадэміі навук. Некаторыя экспанаты для гэтай экспазіцыі перадало Генеральнае консульства Манголіі ў Беларусі. Не застануцца без увагі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты.
Музею перададзена адрэстаўрыра-ванае за кошт абласных і раённых сродкаў памяшканне былога пажарнага дэпо. У гэтым годзе для завяршэння работ над экспазіцыяй з абласнога бюджэту выдзелена 500 мільёнаў рублёў.