Ствараецца праект для царквы-крэпасці ў вёсцы Мураванка

Свята-Ражства-Багародзіцкая царква-крэпасць – унікальны помнік абарончага дойлідства гатычна-рэнесанснага стылю, пабудаваны 600 гадоў таму...
Шчучын. У межах рэспубліканскай праграмы “Культура Беларусі” выдзелена 200 мільёнаў рублёў на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на рамонт Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці ў вёсцы Мураванка.
Свята-Ражства-Багародзіцкая царква-крэпасць – унікальны помнік абарончага дойлідства гатычна-рэнесанснага стылю, пабудаваны 600 гадоў таму. У розныя часы служыў не толькі месцам для богаслужэнняў, але і абараняў сялян ад спусташальных набегаў.
Сёння царква – у цэнтры ўвагі вернікаў, навукоўцаў і турыстаў: яна з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на ўнясенне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.