У музеі гісторыі рэлігіі адбудзецца канцэрт гурта АVE
Гурт АVE складаецца са студэнтаў Гродзенскай вышэйшай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі...
Музычная палітра Гродзеншчыны была б няпоўнай без асаблівага колеру, што надае ёй гурт АVE, які складаецца са студэнтаў Гродзенскай вышэйшай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі.
Калектыў выконвае як лепшыя творы духоўнай музыкі ў сучаснай аранжыроўцы, так і шлягеры мінулых гадоў. І хоць рэпертуар гурта пастаянна ўзбагачаецца новымі песнямі і музычна-паэтычнымі кампазіцыямі, аснову яго складаюць мелодыі, якія нагадваюць аб сапраўдных скарбах.З юнацкім імпэтам і энергіяй гурт імкнецца сваёй творчасцю данесці да слухача невычарпальную любоў да Бога і людзей, выражаную ў пакладзеным на музыку мастацкім слове.
Традыцыйна АVE пачынае год канцэртам у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Сёлетняя сустрэча на Замкавай, 16 адбудзецца ў суботу, 9 лютага, у 17.00.