Выстаўка пасхальных яек адкрылася ў музеi гiсторыi рэлiгii

Выстаўка пасхальных яек адкрылася ў музеi гiсторыi рэлiгii

Музейныя яйкi пафарбаваны ў 1986 годзе Гэленай Зайко ў старажытнай тэхнiцы васкавання: спачатку воскам наносiўся малюнак, затым iх апускалi ў фарбу з кары дуба i вольхi

«Фарбы велiкоднай радасцi». Выстаўка пад такой назвай адкрылася ў музеi гiсторыi рэлiгii.

Некалькi сотняў пафарбаваных у рознай тэхнiцы яек расквецiлi залу выстаўкі. Увазе наведвальнiкаў прадстаўлены велiкодны атрыбут з фондаў музея гiсторыi рэлiгii i з калекцый гродзенскiх майстроў. Музейныя яйкi пафарбаваны ў 1986 годзе Гэленай Зайко ў старажытнай тэхнiцы васкавання: спачатку воскам наносiўся малюнак, затым iх апускалi ў фарбу з кары дуба i вольхi, iржавага жалеза, капуснага расолу. У беларускай традыцыi iснавалi драпанкi, малюнак на якiх наносіцца па фарбе вострым прадметам.

Васкаванкi робiць сёння гродзенка Алена Чумрай. Падчас майстар-класа яна адкрыла свае творчыя сакрэты. Жанчына працуе таксама ў тэхнiцы дэкупажа. Марына Ярэмчык знайшла сваю тэхнiку касога зрэзу – упрыгожвае велiкодны атрыбут саломкай. Таццяна Калянкевiч каля васьмi гадоў аздабляе яйкi бiсерам, шклярусам, паеткамi. Алена Сiдзякiна наносiць на яйкi аўтарскi роспiс акрылавай фарбай.

Складальнiца тэматычнай экспазiцыi старэйшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі рэлігіі Галіна Хамко нагадала паданне, якое растлумачвае традыцыю фарбаваць яйкi, пра пальмавыя галiнкi, якiмi сустракалi Хрыста ў Iерусалiме. У славянскай традыцыi месца пальмы заняла вярба. Гродзенскiя майстрыхi сёстры Дамiнiка, Часлава, Ванда i Данута Саросекі займаюцца ўпрыгожваннем вербачак сухацветамі.

– Захапiлiся гэтым у 80-х гадах. Расліны вырошчваем самi i збiраем у лесе, – расказалi жанчыны.
http://grodnonews.by/uploads2/pasha01.jpg

http://grodnonews.by/uploads2/pasha02.jpg
Iх вербы таксама былі прадстаўлены на выстаўцы. Дарэчы, яна будзе працаваць два месяцы.
Редакция газеты «Гродненская правда»