Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі 11 мая запрашае на свята "Дзень і ноч у музеі"

Далей глядзiце дзённую i вячэрнюю праграму мерапрыемства...

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі 11 мая запрашае на свята "Дзень і ноч у музеі", прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў (18 мая).

Дзённая праграма
(11.00 -13.00)

"Падарожжа па гродзенскіх вуліцах: апавяданні вуліцы Замкавай"

У праграме:
  • Узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі
  •  "Шалом-Алейхем" (яўрэйскі танец у выкананні ансамбля "Гарадзенскія карункі" Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, балетмайстар Л. Фадзіна)
  • Яўрэйскія мелодыі. Скрыпка. Вольга Антончык.
  • Польскі нацыянальны ансамбль песні і танца "Ляхіці" пад кіраўніцтвам Р.Завадскай
  • Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пад кіраўніцтвам В. Матука.
  • Народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Гасцінец" пад кіраўніцтвам А. Карповіча
Уваход вольны.

Вячэрняя праграма
(20.00- 23.00)

"Музыка скрозь стагоддзі: раманс і танец XIX–пач. XX ст."

У праграме:
Саксафон. I. Буракоў
Рамансы і танцы ў выкананні ўзорнага ансамбля  "ОниОна" (гімназія №5 г. Гродна)
Рускі раманс ў выкананні М. Гаравой, М. Райдзюк – салістаў    Гродзенскай капэлы
"Танец і тэатр" (В. Бальцэр, М. Вілімовіч, С. Косач, Д. Кайдалік)
Джаз. Струнны квартэт "Ігніс"
Хатні тэатр "Мар'я-умеліца"

Кошт білета – 40.000 руб. Колькасць білетаў абмежавана.
Гродна, вул. Замкавая, 16. Тэл. 74-02-72, 74-48-89.
Редакция газеты «Гродненская правда»