1 чэрвеня ў Мірскім замку пройдзе свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА»

1 чэрвеня ў Мірскім замку пройдзе свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА»

Глядзiце далей праграму мерапрыемтваў...

1 чэрвеня ў Мірскім замку пройдзе XI свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА»

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік свята – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы прафесар Міхаіл Фінберг.

Праграма XI свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА»:
10.30 – канцэрт ансамбля трубачоў «Ля старажытных муроў» 
Унутраны дворык замка
11.00 – канцэрт ансамбля флейтыстаў «Чароўныя флейты ў Мірскім  замку»
Мірскі замак
12.00 – прэс-канферэнцыя з удзелам мясцовых і рэгіянальных СМІ  
Мірскі пасялковы Савет
13.30 – канцэрт да 180-годдзя смерці кампазітара М.-К. Агінскага  «Міхаіл Клеафас Агінскі: памятаем і шануем», выступленне  творчых калектываў – заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» 
 Мірскі гарадскі Дом культуры
15.30 – канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля «Музыка беларускіх святынь» 
Мікалаеўскі касцёл
17.30 – канцэрт заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны  канцэртны аркестр Беларусі» «Вечар папулярнай песні ў  Карэлічах» 
Карэліцкі раённы Дом культуры
Редакция газеты «Гродненская правда»