Свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА» адбылося ў Мірскім замку

У гэтым годзе распачалі фестываль фанфарамі, што невыпадкова: яны гучалі ў гэтым замку, пачынаючы з ХVІ стагоддзя...
ХІ свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА» адбылося ў Мірскім замку.
Арганізатары свята – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны і Карэліцкі раённы выканаўчыя камітэты, заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы прафесара Міхаіла Фінберга.
Адкрыў яго ля старажытных муроў ансамбль трубачоў. Гукі фанфар і творы ў выкананні ансамбля прыцягнулі ўвагу не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў, якія сталі сведкамі святочнага мерапрыемства спачатку ў дворыку, а затым у партрэтнай зале замка, дзе адбыўся канцэрт «Чароўныя флейты ў Мірскім замку». Дарэчы, асобны канцэрт флейтыстаў у зале замка прайшоў упершыню. Раней такія сольныя канцэрты ў межах фестывалю даваў хор.
– Нягледзячы на тое, што мы маем ужо вялікі досвед правядзення фестываляў у маленькіх культурна-гістарычных цэнтрах Беларусі, кожны рыхтуем з новым поглядам, – адзначыў падчас прэс-канферэнцыі Міхаіл Фінберг. – У гэтым годзе мы распачалі фестываль фанфарамі, што невыпадкова: яны гучалі ў гэтым замку, пачынаючы з ХVІ стагоддзя. У Гродзенскай вобласці надаюць шмат увагі творчасці Міхала Клеафаса Агінскага. А мы маем у сваім рэпертуары тры канцэрты Агінскага. І сёння дамовіліся з упраўленнем культуры аблвыканкама правесці фестываль Агінскага на яго радзіме ў Залессі. Гэта будзе новы фестываль. Свята мастацтваў у Міры мы называем не толькі асветніцкім, але і духоўным.
– Адзінаццатае свята мастацтваў прайшло на высокім узроўні, – упэўнены старшыня райвыканкама Віктар Шайбак. – Эканоміць на культуры нельга, бо ўсё, што робіцца ў нашых пасёлках, ладзіцца для нашых працавітых, добрых людзей.
Праграма фестывалю ўключала таксама канцэрт «Міхал Клеафас Агінскі: памятаем і шануем». «Музыка беларускіх святынь» гучала ў Мікалаеўскім касцёле ў выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля. Завяршылася ХІ свята мастацтваў «Мірскі замак — гонар Беларусі і ЮНЕСКА» канцэртам «Вечар папулярнай песні ў Карэлічах» пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Фінберга.