Выстава «Таямнічая сіла крыжа» адкрылася ў музеі гісторыі рэлігіі
Выстава «Таямнічая сіла крыжа», прысвечаная аднаму з галоўных хрысціянскіх сімвалаў, адкрылася ў музеі гісторыі рэлігіі.
Экспазіцыя адлюстроўвае гістарычны шлях крыжа на беларускіх землях з часу прыняцця хрысціянства. На ёй можна ўбачыць крыжы розных часоў, крыжы-ўзнагароды, сакральны жывапіс, праваслаўныя іконы, скульптуры, барэльефы. Выстаўлены прадметы не толькі з фондаў музея, але і з калекцый гродзенскіх калекцыянераў Януша Паруліса і Яна Лялевіча.
– Найбольш старадаўнія экспанаты – фрагменты крыжоў-энкалпіёнаў ХІ-ХІІІ стагоддзяў. Таксама прадстаўлена цікавая калекцыя нацельных крыжоў, сярод якіх ёсць крыж-каравака, ці «халерны крыж», які з’явіўся ў Іспаніі ў якасці абярэга ад хвароб. У Беларусі такія крыжы-абярэгі ставілі ў некаторых каталіцкіх вёсках для аховы ўсіх яе жыхароў, – расказаў аўтар выставы, навуковы супрацоўнік музея Сяргей Казуля.
Крыж – сімвал супярэчлівы, адным канцом ён накіраваны ў неба, другім – у пекла, нібы аб’ядноўваючы ў сабе дабро і зло. У Рымскай імперыі крыж быў прыладай для пакарання смерцю, таму стаў дрэвам смерці для Ісуса Хрыста, а для ўсіх вернікаў – дрэвам жыцця. З таго часу і пачынаецца культ крыжа, сімвала таямнічага і шматзначнага.
Выставу «Таямнічая сіла крыжа» можна наведаць на працягу ўсёй восені.

Вольга ЗДАНОВІЧ, студэнтка БДУ