Свята музыкі у гонар Чэслава Немэна адбылося на радзіме музыканта

Свята музыкі у гонар Чэслава Немэна адбылося на радзіме музыканта

Смак яблыкаў з сада дзя­цін­с­т­ва Чэслава Немэна змаглі ацаніць удзельнікі свя­та на радзіме музыканта

Хто калі думаў, што ў сціп­лую вёсачку Старыя Васілішкі будзе пры­яз­д­жаць столькі лю­ду, каб з трапяткім пачуццём сту­піць на парог хаты, дзе ка­лісьці нарадзіў­ся лепшы польскі му­зы­кант ХХ стагоддзя Чэслаў Не­мэн?! У гэты пры­го­жы во­се­нь­с­кі дзянёк падворак колішняй сядзі­бы Выджыцкіх быў запоўне­ны акор­да­мі кранаючых душу кам­пазіцый, сонечнымі ўсмеш­ка­мі гасцей, прадчуваннем сустрэ­чы з цудоўным. І яна ад­бы­ла­ся дзякуючы арганізатарам свя­та музыкі Чэс­ла­ва Немэна «Гэты дзіўны свет» – аддзелу ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па справах моладзі Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама.
Урачыстасць распачалася з эк­с­кур­сіі ў клубе-музеі Чэслава Не­мэ­на.

– Больш за тысячу гасцей з роз­ных куточкаў Беларусі, Польшчы, Ра­сіі, Літвы што­год прыязджаюць сю­ды, каб убачыць, дзе вытокі Не­мэ­на – музыканта, кам­па­зі­та­ра, фі­ло­са­фа, – распавядае загадчык клу­ба-музея Уладзімір Сянюта.

Тры гады таму дзякуючы на­ма­ган­ням раённай улады і сап­раў­д­ным эн­ту­зі­яс­там, прыхільнікам та­лен­ту Чэслава Немэна, была ад­род­жа­на гэта сядзіба. Сёння клуб-му­зей папаўняецца ўсё новымі і но­вы­мі экспанатамі. Вось у якасці па­да­рун­каў гос­ці прывезлі ў музей рэд­кія кнігі, унікальныя пласцінкі і дыс­кі.

– Гэты дом нібы магнітам пры­цяг­вае да сябе людзей самых роз­ных на­цы­я­на­ль­нас­цей, – заз­на­чы­ла падчас ад­к­рыц­ця ўрачыстасці намеснік стар­шы­ні Шчучынскага райвыканкама Ган­на Хвядзюк, – бо тут жыве ду­ша Чэслава, які, уз­ды­ма­ю­чы­ся на музычны алімп, ніколі не забываў пра сваю малую радзі­му, бацькоўскі дом, аднавяскоўцаў і сяброў дзяцінства.

http://grodnonews.by/uploads2/c-nememn.jpg
Сустрэча ў клубе-музеі Чэс­ла­ва Немэна: Ганна Хвядзюк, Віктар Бог­дан, Уладзімір Сянюта і Мечыслаў Лысы

Багата гасцей сабралася на ка­ла­рыт­ным падворку Выджыцкіх, дзе водар мяты і ра­не­таў, стра­ка­тасць позніх восеньскіх вяргіняў, аў­ра драўляных сцен, што па­мя­та­юць першыя акорды фартэпіяна вяс­ко­ва­га хлопчыка, якому было на­ка­на­ва­на стаць вя­до­мым на ўвесь свет. Гараджане з за­да­ва­ль­нен­нем частаваліся яблыкамі з са­да, які па­мя­тае знакамітага му­зы­кан­та басаногім падлеткам, дас­та­ва­лі ваду з той жа студні, ля якой Чэ­сік увіхаўся з вёдрамі, каб да­па­маг­чы бацькам па гаспадарцы, дак­ра­на­лі­ся да рэчаў, якімі ка­рыс­та­лі­ся ў сям’і Выджыцкіх, раз­г­ля­да­лі сямейныя фотакарткі.

– Я тут адчуваю сябе нібыта до­ма. Мая матуля родам з Бе­ла­ру­сі, і ў Вар­ша­ве таксама моц­на сумавала па найпрыгажэйшай у све­це рацэ Нёман, – прыз­на­ец­ца ды­рэк­тар Польскага інстытута ў Мін­с­ку, саветнік-пасланнік Уршуля Да­ра­шэў­с­ка, якая таксама пры­е­ха­ла на свята.  – Мне прыемна ба­чыць, што ў Васілішках, уво­гу­ле на Бе­ла­ру­сі людзі вельмі зацікаўлены ў адраджэнні культурнай спад­чы­ны. У нас назапашаны ў гэтым пла­не пэўны вопыт. І мы гатовы падзя­ліц­ца з беларусамі сва­і­мі нап­ра­цоў­ка­мі. А што тычыцца канкрэтна гэ­тай «пенкнай мясціны», то, ду­маю, на наступны год з нагоды 75-год­дзя Чэслава Немэна сюды пад на­шым патранатам пры­е­дуць сла­ву­тыя джазмены з сусветнымі імё­намі, каб таксама ўшанаваць па­мяць лю­бі­ма­га музыканта.

Цікавай на гэтым свяце была і сус­т­рэ­ча са стваральнікамі фільма пра Чэслава Не­мэ­на, прэм’ера яко­га адбылася ў 2009 годзе. Вера Са­ві­на, Аляксандр Нілаў, Ва­ле­рый Га­ра­вы паабяцалі, што гледача не рас­ча­руе і задуманая другая час­т­ка да­ку­мен­та­ль­най стужкі «Чэслаў Не­мэн. Гэты дзіўны свет. Працяг».

– Хачу падзякаваць мясцовым жы­ха­рам, якіх лічу раўнацэннымі су­аў­та­ра­мі фі­ль­ма, – сказаў Ва­ле­рый Гаравы, звяртаючыся да ва­сі­ліш­каў­цаў. – Гэта дзякуючы ва­шым ус­па­мі­нам, шчырым прызнанням, шчод­рас­ці вашай душы кінастужка ат­ры­ма­ла­ся такой жывой, праў­дзі­вай, эмацыянальнай.

Старшыня грамадскага аб’­яд­нан­ня «Саюз палякаў на Беларусі» Ме­чыс­лаў Лы­сы, на­ча­ль­ні­к упраў­лен­ня мастацтва, культурна-ас­вет­ніц­кіх устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў Алена Клі­мо­віч, мас­тац­т­ваз­наў­ца Таццяна Бем­бель, мно­гія ін­шыя госці вы­каз­ва­лі словы прыз­нан­ня шчучынцам за захаванне ду­хоў­най спад­чы­ны і па­мяць пра вя­лі­ка­га музыканта.

Музычнае свята, якое, дарэчы, бы­ло аздоблена яркім вянком са­ма­быт­ных та­лен­таў, перанеслася ў аг­ра­га­ра­док Васілішкі. Дарылі пры­сут­ным свае лепшыя песні і цу­доў­ны настрой народны ансамбль по­ль­с­кай песні «Красавяцы» з Ліды, ва­ка­ль­на-інструментальны ан­самбль «Шкляры» з Бярозаўкі, квар­тэт «Вакаліз» з Іўя, на­род­ны ан­самбль народнай песні «Ярыца» з Мастоў, творчы калектыў «Світанак» з Васілішак і многія ін­шыя. Уразілі сваёй ар­тыс­тыч­нас­цю, валоданнем польскай і бе­ла­рус­кай мовамі вядучыя літаратурна-му­зыч­най кампазіцыі, прысвечанай па­мя­ці Чэслава Немэна, мясцовы ку­ль­тас­вет­ра­бот­нік Марыя Астап і вы­пус­к­нік Васілішкаўскай СШ, а зараз сту­дэнт Торуньскага ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка Ста­ніс­лаў Юшкевіч.

Вясёлая хваля свята запоўніла ву­лі­цы і плошчу аграгарадка. Яб­лыч­ны кірмаш, дэ­гус­та­цыя страў, пры­га­та­ва­ных з яблык, якую пад­рых­та­ва­лі культасветработнікі ра­ё­на, прадэманстраваўшы маленькія ку­лі­нар­ныя шэдэўры, анімацыйныя гу­ль­ні, ат­рак­цы­ё­ны – усё гэта ра­да­ва­ла сэрца і цешыла душу. Ці­ка­выя вырабы прывезлі ў «Го­рад май­с­т­роў» прадстаўнікі аб’яднання ра­мёс­т­ваў «Гарадзенскі каларыт», эн­ту­зі­яс­ты з Міра, Баранавічаў, Сло­ні­ма і, канешне, Шчучынскага цэн­т­ра рамёстваў і на­род­най твор­час­ці.

У Васілішкаўскім цэнтры ку­ль­ту­ры і вольнага часу дэ­ман­с­т­ра­ва­лі­ся да­ку­мен­та­ль­ны фільм «Гэты дзіў­ны свет» і дыпломныя праекты сту­дэн­таў БДУ, прыс­ве­ча­ныя твор­час­ці Чэслава Немэна. Цікавай і за­па­мі­на­ль­най была фотавыстава «Чэслаў Не­мэн. Вяр­тан­не…» уласнага карэспандэнта «Гродзенскай праўды» Алы Бібікавай.

Срод­кі з дабрачыннага аў­к­цы­ёну пойдуць на ўма­ца­ван­не матэрыяльна-тэхнічнай базы клу­ба-музея Чэслава Немэна.

– На нашых вачах нараджаецца яш­чэ адна слаўная традыцыя – му­зыч­нае свята ў гонар земляка, якое пе­ра­сяг­ну­ла межы раёна і вы­лі­ла­ся ў сапраўдны фестываль – му­зыч­ны, яблычны, восеньскі і вельмі цёп­лы па сваёй эмацыянальнай афар­боў­цы, – сцвяр­д­жа­лі тыя, з кім да­водзі­ла­ся па-сяброўску дзяліцца ўра­жан­ня­мі.
Редакция газеты «Гродненская правда»