Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр запрашае на майстар-клас

Ён пройдзе 26 сакавіка.

 

photo_2026-03-17_14-20-29.jpg

 

У вас ёсць унікальная магчымасць зрабіць сваю традыцыйную вярбу, а дапаможа вам у гэтай справе народны майстар Рэспублікі Беларусь Ірына Шавельская, якая для іх вырабу выкарыстоўвае самыя разнастайныя па фактуры  матэрыялы: каласы аўса і жыта, розныя травы (цімафееўка, мятлік і іншыя). 

 

Выраб велікодных вербаў (дэкарыраванне вербных галінак) – гэта адметная тэхналогія вырабу раслінна-кветкавых кампазіцый да Вербнай нядзелі. 

 

Вербы з’яўляюцца святочным атрыбутам і, адначасова, сапраўдным творам народнага мастацтва. Робяцца яны абавязкова на трох галінках вярбы, дзе плецены дэкаратыўна-кветкавы ўзор размяшчаецца сіметрычна.

 

Выраб велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны ў 2014 годзе атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»