Браніслаў Ермашкевіч

Браніслаў Ермашкевіч

Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч нарадзіўся 16 жніўня 1937 года года на хутары Зялёнка Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года – 2008”,   узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага  аблвыканкама. “За значныя дасягненні ў галіне літаратурна-творчай і грамадскай  дзейнасці”, медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”. 

Творы Браніслава Ермашкевіча друкаваліся на старонках газет “Гродзенская праўда”, “Голас радзімы”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісах “Роднае слова”, “Нёман”, “Наш современник”, у літаратурных альманахах “Галасы”, “Нябесны знак”, а таксама ў альманахах “Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў…”, “На Нёманскай хвалі” і іншых.Выдаў кнігі вершаў  “Надзённае” (2001), “Навучанне зямлёй” (2004), “Зямлі маёй нераўнавага”(2007), “Абярэг” (2012), а таксама кнігі нарысаў “Водсвет далёкіх дзён” (да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 2015) і “Памяць патрэбна жывым” (2018). Піша на беларускай мове. Жыве ў Гроднe.


ВАСІЛЬКІ МАКСІМУ

На нязвыклай зямлі і чужой, 
гэткай цёплай, ды сэрцу нялюбай, 
ты спакой свой заўчасна знайшоў, 
пераможаны сілаю грубай. 

У вачах тваіх промень пагас
Назаўжды дваццаць пятага мая. 
І вясновай парой кожны раз 
без Цябе нас твой дом сустракае. 

Разышліся ад слёз берагі – 
хвалі Нёмана ўзносяць малітвы. 
Наш Максім, наш зямляк дарагі, 
з тваім імем навекі мы зліты.

Твае песні жывуць на зямлі, 
у далёкім лунаюць сусвеце… 
Паглядзі – васількі расцвілі, 
мы прынеслі табе іх, Паэце.

ВЯЗЫНКА

Просты шлях на радзіму Купалы вядзе. 
Тут ступаў ён па роднай зямліцы. 
Сустракаў шмат мясцінак я ў Вязынцы, дзе 
б’юць і зараз святыя крыніцы. 

Панавалі раней тут туга і пра клён, 
тут жаль багала сіла бядушчая. 
Зараз славіць свой край пра цырупнае плён, 
дыгудзеён вячыстаюпушчаю. 

Зтыхчасоўадбылосянямалападзей
(Сяродіхшматпрыгожага, годнага). 
Наш Купала і жыў, і спяваў для людзей,
і стаўсімваламсэрцанароднага. 

З куткоў розных Зямлі, нібы ў мора вада, 
да нас мкне нават люд Палінезіі. 
Мэтазгодна імкне – дакрануцца каб да 
невычэрпнай крыніцы паэзіі!


ПРАНІКНЁНАЕ

Успрымаю сябе бы ў сінечы крынічнай вады. 
Пачынаю свой дзень з першай спробы адолець парог. 
Аздабляю душу светлай хваляй, штородзяць сады, 
і бяроз чарадой, што паўсталі ля самых дарог. 
Успрымаю той час, што нясе ў сабе слова «тварыць»,
 і адолены шлях, як імкнецца да стомленых ног. 
З Богам быў я заўжды. Ён мяне навучыў гаварыць, 
мовай-маці, навек ад слаты-нематы абярог.