Далучайцеся да старажытнай гісторыі беларускай керамікі – у гасцінным Крэве вас чакаюць!

Далучайцеся да старажытнай гісторыі беларускай керамікі – у гасцінным Крэве вас чакаюць!

Фестываль пачнецца з шэсця і ўрачыстага адкрыцця.

9 жніўня аграгарадок Крэва ператворыцца ў сапраўдную сталіцу керамічнага мастацтва тут пройдзе абласны фестываль-кірмаш “КерамікаКрэва”.

У гэты дзень у старажытным Крэве з усіх куткоў Беларусі з’едуцца лепшыя майстры-керамісты, каб падзяліцца сваім натхненнем і талентам. Госці змогуць не толькі палюбавацца вытанчанымі вырабамі, але і паўдзельнічаць у захапляльных майстар-класах, дакрануўшыся да сапраўднага цуду гліны і агню.

– Фестываль пачнецца з шэсця і ўрачыстага адкрыцця, дзе з удзелам майстроў будуць праведены асаблівыя абрады на паспяховую працу, будзе шмат цікавых момантаў, – адзначыла мастацкі кіраўнікСмаргонскага раённага цэнтра культуры Вікторыя Камінская.

На тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць разнастайныя інтэрактыўныя і забаўляльныя пляцоўкі для ўсёй сям’і. Вас сустрэнуць духмяныя традыцыйныя прысмакі, узвары, а таксама жывая музыка – на галоўнай сцэне выступяць народныя і сучасныя творчыя калектывы, якія напоўняць дзень святлом, рытмам і беларускім каларытам.

“Кераміка Крэва” – гэта не проста кірмаш, гэта сапраўднае свята душы, дзе сплятаюцца традыцыі і творчасць, майстэрства і натхненне. Не прапусціце!

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»