Як фэшн-калекцыя пакарыла журы смелай інтэрпрэтацыяй беларускага арнаменту
Акрыл замест нiтак
Новая фэшн-калекцыя навучэнцаў узорнай студыі дызайну «Страказа» пакарыла журы смелай інтэрпрэтацыяй беларускага арнаменту
Акцэнтныя, нанесеныя акрылам, адзінкавыя, але ўсё ж пазнавальныя элементы беларускага арнаменту ўпрыгожылі новую калекцыю адзення "Геаметрыя традыцый". Менавіта ў іх кіраўнік і навучэнцы ўзорнай студыі дызайну адзення "Страказа" Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўбачылі душу сучаснай беларускай жанчыны. Вытанчаную, загадкавую, далікатную.

– Калекцыю «Геаметрыя традыцый», створаную сёлета, мы прысвяцілі беларускай жанчыне. А натхненнем для яе стаў наш родны арнамент. Але мы не выкарыстоўвалі яго ў класічным выглядзе, а хацелі зрабіць акцэнт на пэўных сімвалах, – расказала кіраўніца студыі Вольга Галко. – Выбралі сімвалы, якія азначаюць чысціню, маладосць, вясну і энергію. Менавіта яны, на наш погляд, адлюстроўваюць унутраны свет сучаснай беларускай жанчыны, яе імкненне да гармоніі, мяккасць і адначасова моц духу.
Атрымаліся яны акцэнтнымі, яркімі. Змянілі і тэхніку працы з арнаментам – замест вышыўкі элементы намалявалі на тканіне акрылам. У выніку роспіс падкрэслівае ўнікальнасць і індывідуальнасць кожнай жанчыны.
Гэтую калекцыю ўжо паказалі ў рамках абароны студыяй звання "ўзорная". У планах – удзел у паказах і конкурсах. У тым ліку ў абласным конкурсе юных мадэльераў-дызайнераў "Жывіца".
Нацыянальны каларыт у прамысловым маштабе
Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў захоўвае народную вышыўку на аўтаматызаванай вытворчасці
Традыцыі ручной вышыўкі больш за восем дзесяцігоддзяў захоўвае Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў. І хоць вытворчасць сёння аўтаматызавана, а ад ручной вышыўкі даўно адмовіліся, менавіта тут робяць сапраўдныя беларускія вышыванкі ў прамысловых аб’ёмах.

Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 1939 годзе, калі ў арцелі выраблялі купоны – вышытыя кавалкі тканіны, якія затым выкарыстоўваліся для пашыву адзення. А крыху больш за 10 гадоў таму дырэктар фабрыкі Уладзімір Рудак загарэўся ідэяй выпускаць сапраўдныя вышыванкі. І яны адразу заваявалі сэрцы пакупнікоў, а многія базавыя мадэлі захаваліся з таго часу і не страчваюць сваёй актуальнасці. А вось летняя калекцыя абнаўляецца кожны сезон на 90–95 працэнтаў. Сёлета, напрыклад, замест звыклай ільняной тканіны Аршанскага льнокамбіната выкарыстоўвалі іх навінку – лён з віскозай. Гэтая тканіна мякчэйшая і лягчэйшая.
Сёння ў асартыменце фабрыкі – блузы і сукенкі для жанчын, мужчынскія кашулі, дзіцячае адзенне, а таксама сталовая і пасцельная бялізна з нашым родным і вядомым арнаментам. Тым, які вышывалі ўручную нашы бабулі і прабабулі, укладваючы адмысловы сэнс у кожны крыжык і шывок.
Любяць пакупнікі вырабы з нацыянальным арнаментам, васількамі і бусламі, а таксама ўпрыгожаныя біжутэрыяй ручной працы, напрыклад, брошкамі ў стылі макрамэ, разьбянымі драўлянымі каралямі. Прадукцыя карыстаецца попытам у турыстаў з усяго свету і беларусаў, якія з задавальненнем носяць вышыванкі як паўсядзённае адзенне. Асабліва любяць апранаць іх на святы. Як кажуць на прадпрыемстве, «праглядаеш рэпартажы з масавых мерапрыемстваў і абавязкова ўбачыш гасцей у нашым адзенні».
Як расказалі на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, набыць вышыванкі можна ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама буйных турыстычных аб'ектах, санаторыях і гэтак далей. Выйшлі і на маркетплейсы – зараз у адзін клік нашы вышыванкі едуць нават на Далёкі Усход.

Душа беларускай вышыукi
Майстар з Гродна Анастасія Матусевіч адраджае ўнікальны арнамент продкаў па старых фота і рэдкіх кнігах

Яна ведае пра беларускую вышыўку калі не ўсё, то амаль. Вывучыла дзясяткі кніг, тысячы малюнкаў, аднавіла сотні ўзораў, якія ўпрыгожвалі адзенне нашых продкаў. І гэта не толькі звыклы арнамент, але і найпрыгажэйшыя кветкавыя кампазіцыі.
Крыху больш за 10 гадоў таму вышыванкі былі на піку папулярнасці – іх насілі як паўсядзённае адзенне, арнамент вышывалі, аддрукоўвалі, інтэрпрэтавалі на новы лад. Цяпер гэта хутчэй вопратка для асаблівага выпадку і для тых, хто любіць менавіта такі стыль. Заказваюць касцюмы з арнаментам і традыцыйнай вышыўкай на шлюб, вяселлі, для ўдзелу ў святах ці кірмашах.
Цікавая дэталь: на фестывалі нацыянальных культур у Анастасіі павыкуплялі практычна ўсе ўборы з васількамі. Прычым расіяне. А наогул сярод яе заказчыкаў – людзі з усяго свету. Нацыянальны строй часта набываюць беларусы, якія жывуць за мяжой і імкнуцца захаваць родную культуру.
– Я не прыдумляю малюнкі з галавы, а бяру іх з кніг па культуралогіі і беларускім нацыянальным гарнітуры. Часам ёсць малюнак, а часам проста фатаграфія, якую я павялічваю і па ёй аднаўляю вышыўку, – расказвае Анастасія.
Менавіта так, узброіўшыся лупай, майстрыха аднаўляла ўзор для касцюмаў у палацава-паркавы комплекс у Свяцку. Шмат сцэнічных убораў было зроблена для Аляксандра Варанішча. Ці вось, памятаеце камзол, які быў на многіх білбордах у Гродне? Яго наша гераіня вышывала па фатаграфіі, зробленай у Луўры. У такіх праектах сама вышыўка займае нашмат менш часу, чым падрыхтоўчая работа. Тым больш, што Анастасія вышывае не ўручную, а звычайнай швейнай машынкай.
Вынік карпатлівай працы – найпрыгажэйшы беларускі гарнітур з глыбокай сімволікай. Праўда, далёка не ўсе сучаснікі могуць "счытаць" гэты код нацыі, зразумелы нашым продкам. Між тым, упэўнена майстар, гэта не проста малюнак, а нашае пасланне свету, нашы каштоўнасці, традыцыі.

Таму сваім пакупнікам Анастасія заўсёды расказвае аб сімвалах на вопратцы і іх значэнні.
– Адзенне з сімваламі "Жыцень" ці "Сонца", да прыкладу, могуць насіць і мужчыны, і жанчыны, і дзеці. А вось сімвал Ярылы носяць мужчыны. Для касцюмаў на вяселле звычайна прапаную вышыць сімвалы мужчыны, жанчыны і ключы шчасця, – расказвае пра мову вышыўкі майстар. – А вось сімвал жаночага роду – дрэва з птушкамі – толькі для жанчын. Прычым тых, у каго ёсць дзеткі: дрэва – гэта маці-бацька, а птушкі – яе дзеці.
Ствараючы ўзоры на вопратцы, Настасся не проста робіць рэпліку традыцыйнай вышыўкі, а захоўвае праўдзівы код нацыі, які закладзены ў кожным сімвале. І дарэчы, ніводны з іх не мае ваяўнічага значэння. Затое быў у нашым арнаменце дуб – сімвал моцы і непакорлівасці.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!