Фестываль “Зецельскі фэст” прайшоў у Дзятлаве

З розных куткоў Беларусі сабраліся 68 дружных, творчых, спартыўных сем’яў.
Сёмы штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” выйшаў за межы раённага, сёлета сабраў у Дзятлаве 68 дружных, творчых, спартыўных сем’яў з розных куткоў Беларусі. У Год міру і стварэння ён прайшоў у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” пад дэвізам “Сем’і за мір і стварэнне!”.
Землякоў і гасцей свята павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:


Сям’я – гэта аснова дзяржавы, дзе з малаком маці чалавек упітвае свае патрыятычныя якасці, духоўнасць, культуру. Гэта месца, дзе мы чэрпаем натхненне, дзе заўсёды адчуваем моцны тыл і падтрымку. У нашым раёне 302 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 974 дзіцяці – гэта трэцяя частка дзяцей раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую матулям, адзначаным ордэнам Маці, на Дзятлаўшчыне іх 49.
Дарагія сябры! Шчыра жадаю вам на нашым фестывалі творчых поспехаў, спартыўных дасягненняў, кожнаму знайсці, дзе праявіць сябе. Жадаю ўсім добра адпачыць, адчуць сябе адной дружнай сям’ёй і прывезці з Дзятлаўшчыны самыя яркія эмоцыі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір, утульнасць і згода.
Госцем на сямейным свяце ў Дзятлаве стаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў. Ён таксама павіншаваў прысутных:


Да віншаванняў далучылася намеснік старшыні камітэта – начальнік упраўлення пенсій і дапамогаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аліна Варанюк:


Ці можа каханне “пакрыцца” серабром? Адказ на гэта пытанне ведаюць сямейныя пары, якія ідуць поруч ужо 25 гадоў і сёлета адзначаюць сваё сярэбранае вяселле. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 10 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Васкель, кветкі і падарункі — ад арганізацый, у якіх працуюць.
Авацыямі дзятлаўчане сустракалі сям’ю залатых юбіляраў – Івана Ільіча і Зою Аляксандраўну Буйко. Іх павіншавалі са святам блізкія і калегі.
У гэты дзень прымалі віншаванні прыёмныя сем’і Млынарчыкаў і Асіпук-Фатон, людзі з добрым сэрцам, яны ўзялі на сябе велізарную адказнасць за лёс і выхаванне дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, падарылі ім сваю любоў, пяшчоту, увагу і клопат.
На галоўнай сцэне арганізатары свята павіталі сем’і ўдзельнікаў фестывалю, уручылі ім духмяныя дзятлаўскія караваі і прэзенты на памяць аб сустрэчы.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!