Што прадставіць Гродзенская вобласць на Дні беларускага пісьменства
У першыя выхадныя верасня цэнтрам беларускага слова стане горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці. 5 і 6 верасня тут пройдзе XXXIII Дзень беларускага пісьменства, галоўнымі тэмамі якога стануць Год беларускай жанчыны, 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў айчыннай літаратуры і пяцігодка якасці.
Традыцыйна ў свяце прымуць удзел усе рэгіёны Беларусі. Гродзеншчына прадставіць свае кнігі і літаратурныя праекты, раскажа пра работу СМІ, прывязе рэдкія выданні па гісторыі краю і пазнаёміць гасцей з майстэрствам народных умельцаў.
Цэнтрам прыцягнення гасцей стане фестываль кнігі і прэсы. На гэтай пляцоўцы прынёманскі край прадставіць кніжныя навінкі і публікацыі, прысвечаныя багатай культурнай спадчыне рэгіёна. Асобныя тэматычныя падборкі будуць прысвечаны Году беларускай жанчыны і 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі выданні пра Гродна і яго наваколле.
Асаблівае месца займуць творы мясцовых аўтараў, якія ўдзельнічалі ў абласных літаратурных конкурсах і былі адзначаны прэміямі. Ажывуць пляцоўкі паэтычнымі чытаннямі, прэзентацыямі прозы, аўтограф-сесіямі і сустрэчамі з майстрамі слова, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Асобны тэматычны блок прысвецяць рэгіянальным СМІ.
– У цэнтры ўвагі будуць праекты шматлікіх рэдакцый, а ключавымі сэнсамі, якія аб'яднаюць усе медыяпрэзентацыі, стануць роля беларускай жанчыны і захаванне гістарычнай памяці, – акцэнтаваў увагу начальнік аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Сяргей Дзейкало.
Адзін з такіх праектаў – «Жаночы твар Перамогі» рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». У ім гісторыя Вялікай Айчыннай вайны паказана праз лёсы жанчын – тых, хто ваяваў на фронце, удзельнічаў у партызанскім руху і працаваў у тыле.
У павільёне рэдкай кнігі збяруць унікальныя выданні з розных куткоў Беларусі – старадрукаваныя кнігі, факсімільныя выданні, мініяцюрныя кнігі і іншыя бібліяграфічныя рарытэты.
У гістарычную экспазіцыю Гродзеншчыны ўвайдзе кніга «Первая всеобщая перепись населенія Россійской имперіи: 1897 г. Гродненская губернія» 1904 года, якая прапануе дэталёвы зрэз грамадства на мяжы стагоддзяў – ад саслоўяў і прафесій да ўзроўню пісьменнасці жыхароў. Атмасферу канца XIX стагоддзя ўзнавіць «Обзоръ Гродненской губерні за 1894 годъ» 1895 года.
Яшчэ два дарэвалюцыйныя фаліянты прысвечаны галоўным святыням Гродна. Кніга «Православный Софійскій соборъ въ гор. Гроднъ: краткій историческій очеркъ по документамъ архива Гродненской духовной консисторіи» 1907 года раскрые летапіс сабора, гісторыю яго будаўніцтва і ролю ў лёсе гараджан. Важнай часткай выставы стане выданне «Древняя Коложская Церковь во имя святыхъ князей Бориса и Гльба въ городь Гроднь» 1908 года, у якім апісаны архітэктура гэтага ўнікальнага помніка, наступствы прыроднай катастрофы 1853 года і выратавальныя аднаўленчыя работы канца XIX стагоддзя.
Побач з літаратурнымі пляцоўкамі ў Касцюковічах будзе традыцыйны кірмаш «Горад майстроў». Наша вобласць прадставіць тут элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі змогуць убачыць працу майстроў, даведацца пра асаблівасці традыцыйных тэхнік і набыць вырабы ручной работы.
Свае ўнікальныя рамесныя традыцыі і творчыя напрацоўкі на свяце прадэманструюць майстры з Астравецкага, Лідскага, Свіслацкага, Іўеўскага раёнаў і Гродна. Разам яны прадставяць усю разнастайнасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзеншчыны.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!