Курыныя забегi, квэст-гульнi i вялiкi кiрмаш. Як прайшло Свята пісанкі
З пажаданнямі і добрым настроем да ўсіх гасцей і жыхароў свята абраціліся пачэсныя госці: старшыня Сапоцкінскага сельсавета Андрэй Садкоўскі, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама - Таццяна Кузьма, ксёндз - Абухоўскі Антоній і настаяцель царквы пасёлку - Мікалай Гайдук.


Ансамбль танца музыкі і песні "Белыя росы", народны тэатр народнай песні "Матуліна песня", хор "Cantante Domino" і ансамбль народнай песні "Polne kwiaty" падаравалі ўсім сваю творчасць і добры настрой.

Самыя маленькія ўдзельнікі свята прынялі ўдзел у квэст-гульнях, конкурсах і "курыных забегах".


Выязны гандаль, атракцыёны, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, шмат пачастункаў і добры настрой гасцей свята - зрабілі яго гучным і вясёлым.


Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
