У Лідзе адкрылася ўнікальная выстава карцін са шкла Рамана Бондара

У Лідскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася ўнікальная выстава. На ёй прадстаўлены карціны Рамана Бондара - адзінага ў Беларусі майстра, які стварае партрэты пры дапамозе… малатка. Так, ударамі гэтага будаўнічага інструмента па мнагаслойнаму шклу (трыплексу). Такім чынам, адбываецца цуд: утвараецца кантралюемы хаос, а замест разбурэння - новая форма.
На адкрыцці выставы прысутнічаў сам майстар. Як прызнаўся Раман, больш за ўсё яму падабаецца рабіць партрэты. Пры тым не толькі абстрактныя твары, але і канкрэтных людей, па фотаздымках.
Па адукацыі ён музыкант, некалі выкладаў ігру на гітары. Да выяўленчага мастацтва ніякага далучэння не меў. Пакуль…
– Шчыра кажучы, я і сёння не змагу напісаць ні аднаго партрэта на паперы. А вось асбавіны, пры якіх заняўся гэтым відам творчасці, можна назваць кінематаграфічнымі. Усё пачалося 6 гадоў таму, з ДТЗ – я ўехаў у дрэва, галіны якога пабілі лабавое шкло аўтамабіля. На нейкі момант, ад стрэсу, у расколінах, я ўбачыў нейкую выяву. Убачыў, і забыўся пра гэта на пэўны час. Успомніў, калі мяняў шкло, але нічога там больш не разгледзеў.
Ніколі да тако часу не верыў у знакі лёсу, але тут чамусці вырашыў прыслухацца. Захацеў даведацца, ці робяць што падобнае ў свеце людзі, але нават не ведаў, як сфармуляваць пытанне ў пошукавік браўзэра, – расказаў прысутным майстар.


Метадам спроб і памылак Раман сам асвойваў гэты незвычайны від мастацтва, не чакаючы ніякіх асаблівых вынікаў. Першыя яго “палотна” – пабітае лабавое шкло, якое з задавальненнем ададвалі яму на станцыях тэхнічнага абслугоўвання. Праз два гады нешта пачало атрымлівацца. Сёння – гэта ўжо сур’ёзны ўласны бізнес. Паміма Беларусі, работы майстра размешчаны ў жылых і офісных інтэр’ерах краін СНД, Галандзіі, Індыі і нават Аўстраліі.
Незвычайныя работы прыцягваюць увагу. Так расце папулярнасць, якая аднойчы прывяла Рамана на шоў “Надзвычайныя людзі” тэлеканала “Расія-1”, у якім ён стаў фіналістам.
Зараз ён працуе і для душы, і на заказ. Адна работа памерам паўметра на паўметра займае каля месяца часу. Сваю майстэнню абсталяваў ва ўласным гаражы ў Баранавічах. Але калі замоўленая праца чакаецца вялікай (напрыклад, вітражы), выязджае да заказчыка літаральна з малатком ў кішэні і працуе на месцы.
Але здараюцца і кур’ёзы. Аднойчы яго работу падарылі чалавеку, які зблізку не разгледзеў малюнка, а вырашыў, што гэта проста пабітае шкло і… выкінуў на сметнік. Праз некаторы час прахожыя здалёк заўважылі незвычайнае “смецце”, і работа заняла сваё пачэснае месца ў інтэр’еры.
Дарэчы, наведвальнікі выставы змаглі самі паспрабавать сябе ў гэтым незвычайным відзе мастацтва. Цікавасць да яго была аднолькава вялікая і ў дарослых, і ў дзяцей.
Паглядзець работы Рамана Бондара ў Лідскім гісторыка-краязнаўчым музеі можна будзе да канца верасня.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
