Маёнтак Ябланава: гісторыя захаванага ад вачэй турыстаў палаца
Добавить в основные
источники Google
На Мастоўшчыне не захавалася багата сядзіб ці хаця б іх муроў, сведкаў былой велічы магнацкага мінулага нашага краю. Аднак і тут ёсць нешта цікавае.
Как пабачыць непапулярныя ў турыстаў мясціны, варта збочыць з прывычных экскурсійных тропаў. Ітак, за Лунна паварочваем у бок Воўпы і далей трымаем курс на вёску Шчэчыцы.

Першапачаткова землі належалі да ваўпянскіх уладанняў Сапегаў. Ганна Караліна з дому Радзівілаў, удава Караля Казімежа Сапегі, у 1740 годзе выйшла замуж за Юзэфа Аляксандра Ябланоўскага і передала яму свае і сваіх дзяцей уладанні, у тым ліку Ябланава і Воўпу.
Яны і пабудавалі палац, што атрымаў сваю назву ад прозвішча ўладальніка – Ябланава. Можна меркаваць, што сядзіба па афармленні не саступала палацам еўрапейскіх магнатаў.

Пасля смерці Ганны Караліны 50-гадовы Юзэф Аляксандр Ябланоўскі ўзяў у жонкі 15-гадовую Францішку Вікторыю, князёўну Варанецкую. Хутчэй за ўсё, “сведкам” таго шлюбу якраз і была капліца.
Пасля маёнтак некалькі разоў прадаваўся, належаў прадстаўнікам роду Варанецкіх, Эйсмантаў. Апошнім яго ўладальнікам быў Кавелін, які прадаў маёнтак некалькімі ўчасткамі.
Палац у Ябланава быў знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, у даведніках міжваеннага перыяду ён нават не згадваецца. Зараз у Шчэчыцах засталося некалькі гаспадарчых пабудоў і рэшткі капліцы-пахавальні.
Пабудову напаткаў няпросты лёс. Паміж 1875 – 1880 гадамі капліцу перадалі праваслаўнай царкве. Пазней, са зменамі ўлады, яна не аднойчы пераходзіла з рук у рукі. Нават складам сена служыла. За некалькі гадоў да Першай сусветнай вайны ў пабудову трапіла маланка, з-за чаго адбыўся пажар, які знішчыў дах і столь. Капліцу так і не аднавілі.

Ён быў стольнікам ВКЛ у 1744 – 1755 гадах, ваяводам навагрудскім (1755 – 1773). На гэтай пасадзе адзначыўся тым, што аднавіў навагрудскі замак. У 1768-м Ябланоўскі асеў у Лейпцыгу.
Вядома, што дзяржаўны дзеяч падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, пасля паражэння якой адмовіўся ад пасады навагрудскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыяніраванні першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Як мецэнат Ябланоўскі стварыў у Лейпцыгу навуковае таварыства для заахвочвання і ўзнагароджання даследчыкаў у розных галінах. Гэтае таварыства праіснавала аж да 1939 года.
Цікавіўся Юзэф Аляксандр гісторыяй, праводзіў даследаванні, нават стаў аўтарам прац па старажытнай гісторыі славян і Польшчы. Таксама ён займаўся астраноміяй, матэматыкай, эканомікай, быў членам шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
источники Google
На Мастоўшчыне не захавалася багата сядзіб ці хаця б іх муроў, сведкаў былой велічы магнацкага мінулага нашага краю. Аднак і тут ёсць нешта цікавае.
Как пабачыць непапулярныя ў турыстаў мясціны, варта збочыць з прывычных экскурсійных тропаў. Ітак, за Лунна паварочваем у бок Воўпы і далей трымаем курс на вёску Шчэчыцы.
Маёнтак і яго ўладальнікі
Ля самай вёскі захаваліся велічныя сцены капліцы-пахавальні – бадай адзінага, што нагадвае пра маёнтак Ябланава. Вывучэннем яго гісторыі займаліся разам з настаўнікамі вучні Лунненскай сярэдняй школы імя героя Савецкага Саюза Івана Шарамета. Сёння яны дзеляцца гэтымі звесткамі.Першапачаткова землі належалі да ваўпянскіх уладанняў Сапегаў. Ганна Караліна з дому Радзівілаў, удава Караля Казімежа Сапегі, у 1740 годзе выйшла замуж за Юзэфа Аляксандра Ябланоўскага і передала яму свае і сваіх дзяцей уладанні, у тым ліку Ябланава і Воўпу.
Яны і пабудавалі палац, што атрымаў сваю назву ад прозвішча ўладальніка – Ябланава. Можна меркаваць, што сядзіба па афармленні не саступала палацам еўрапейскіх магнатаў.
Пасля смерці Ганны Караліны 50-гадовы Юзэф Аляксандр Ябланоўскі ўзяў у жонкі 15-гадовую Францішку Вікторыю, князёўну Варанецкую. Хутчэй за ўсё, “сведкам” таго шлюбу якраз і была капліца.
Пасля маёнтак некалькі разоў прадаваўся, належаў прадстаўнікам роду Варанецкіх, Эйсмантаў. Апошнім яго ўладальнікам быў Кавелін, які прадаў маёнтак некалькімі ўчасткамі.
Палац у Ябланава быў знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, у даведніках міжваеннага перыяду ён нават не згадваецца. Зараз у Шчэчыцах засталося некалькі гаспадарчых пабудоў і рэшткі капліцы-пахавальні.
Капліца, склад…
Па загадзе Ябланоўскага каля маёнтка была пабудавана капліца, рэшткі якой можна пабачыць сёння. Дакладная дата яе ўзвядзення невядомая, але відавочна, што з’явілася яна ў перыяд з 1740 па 1764 гады.Пабудову напаткаў няпросты лёс. Паміж 1875 – 1880 гадамі капліцу перадалі праваслаўнай царкве. Пазней, са зменамі ўлады, яна не аднойчы пераходзіла з рук у рукі. Нават складам сена служыла. За некалькі гадоў да Першай сусветнай вайны ў пабудову трапіла маланка, з-за чаго адбыўся пажар, які знішчыў дах і столь. Капліцу так і не аднавілі.
Мецэнат з Ябланава
Як распавядаюць знаўцы гісторыі з Лунна, сярод уладальнікаў Ябланава вылучаецца якраз постаць Юзэфа Аляксандра Ябланоўскага (1711 – 1777 гады), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, гісторыка і мецэната.Ён быў стольнікам ВКЛ у 1744 – 1755 гадах, ваяводам навагрудскім (1755 – 1773). На гэтай пасадзе адзначыўся тым, што аднавіў навагрудскі замак. У 1768-м Ябланоўскі асеў у Лейпцыгу.