Майстар-клас ад бабы Евы: вясковая жыхарка вучыць жанчын вышыўцы і ткацтву

Жанчына жыве ў аграгарадку Ганчары Лідскага раёна.

5235963462435936029.jpg

Дзевяностагадовую Еву Аляксанд­раўну Бірук аднавяскоўцы з цеплынёй называюць проста: баба Ева. У аграгарадок Ганчары Лідскага раёна яна пераехала да дачкі з Палесся (в. Кароцічы), дзе нарадзілася, працавала і пражыла да 64-х гадоў. 

Апроч асабістых рэчаў, жанчына перавезла і сваю вялізную калекцыю вышываных і тканых вырабаў: рушнікоў, сурвэтак, навалачак, зубцоў. 

Буйства кветак і колераў, раскі­данае па тканіне, не пакінулі раўнадушнымі нікога, хто мог гэта пабачыць. Пагалоска пра гэту калекцыю перадавалася ад адной жанчыны да другой. Яны ручайком пацягнуліся да бабы Евы з адной просьбай: “Навучы!”. 

Яна з задавальненнем дзялілася сваім вопытам вышывальшчыцы (бо кросны так і пакінула на сваёй малой радзіме). І дзякуючы яе навуцы ў ганчарскіх хатах маюцца спрадвечна народныя вырабы.

5235963462435936016.jpg

5235963462435936020.jpg

Гутарачы з Евай Аляксандраўнай, сочачы за яе жвавым розумам, сёння цяжка ўявіць, які нялёгкі ёй дастаўся лёс: дзіцём сустрэла вайну. Пакуль фашысты стаялі ў Кароцічах, разам з бацькамі жыла ў лесе. Пасля вызвалення вярнуліся назад, але на папялішча – акупанты спалілі амаль усю вёску. 

У 1948 годзе у тых мясцінах стварылі калгас. Еве было усяго 13, але менавіта з той пары і на працягу 42 гадоў яна працавала паляводам. Там і пераняла вышыўку ад старэйшых дзяўчат, якія нават ў кароткія перапынкі ад цяжкай працы не сядзелі склаўшы рукі. 

Тым, хто цяпер жаліцца на цяжкае жыццё, я кажу: не ведаеце вы, дзеткі, што такое па-сапраўднаму цяжка, – разважае баба Ева.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»