Ткаць і вышываць навучаць у школьным музеі

Ткаць і вышываць навучаць у школьным музеі

Больш як трыста экспанатаў можна пабачыць у этнаграфічным музеі, што днямі адчыніўся ў СШ № 28 Гродна.
Прыкладна столькі ж прадметаў яшчэ знаходзяцца ў сховішчы і чакаючь свайго часу, каб прадстаць перад наведвальнікамі.

Усе гэтыя рэчы былі сабраны навучэнцамі, настаўнікамі і бацькамі. Як зазначыла дырэктар школы Алена Аляхновіч, ідэя музея з’явілася яшчэ дзесяць год назад, а натхняльнікамі яе былі настаўнікі гісторыі і беларускай мовы і літаратуры. Першапачаткова планавалася, што гэта будзе музейны пакой, але калектыў ахвотна далучыўся да збору экспанатаў. І стала зрзумела, што можна зрабіць сапраўдны музей.
DPP_24725.JPG
Экспанаты абсалютна з розных рэгіёнаў Беларусі, іх прывозілі пасля канікул і адпачынку дзеці і настаўнікі. Часам нават незнаёмыя людзі нешта перадавалі, – распавяла кіраўнік музея, настаўніца беларускай мовы і літартуры Ала Роман.
У музеі багата прадстаўлена вышыўка – як карціны, так і традыцыйная, на ручніках. Ёсць карункі, якімі ўпрыгожвалі вопратку і пасцельную бялізну, шмат сурвэтак. Значная частка экспанатаў распавядае пра прадметы побыту, якімі карысталіся гаспадыні: маслабойка, апалушкі, збаночкі. Асобны куток – гісторыя ткацтва.
DPP_24720.JPG
Як зазначылі ў школе, музей мяркуецца выкарыстоўваць не толькі для экскурсій. Тут будуць праходзіць нават майстар-класы. Да прыкладу, па ткацтве (тым больш, што сярод экспанатаў ёсць кросны ў працоўным стане), выцінанцы, вырабу гліняных цацак і іншыя. Таксама плануеца сумесна са школьным этнаграфічным гуртком “Спадчына” паказваць абрады і дапаўняць гэта адмысловымі выставамі.
Дарэчы, гэта ўжо другі музей, што працуе ў СШ №28, яшчэ раней з’явіўся прысвечаны 28 Чырвоназнамённай арміі. Віншуючы калектыў з адкрыццём этнаграфічнага музея, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў выказаў упэўненасць, што і новы музей будзе такім жа цікавым і адным з лепшых у горадзе. А для дзяцей ён асабліва пазнавальны, бо дае магчымасць не только вучыць гісторыю па кнігах, але і дакрануцца да яе. Са значнай падзеяй у школьным жыцці калектыў таксама павіншавалі намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша і кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Іван Курман.
Пасля ўрачыстай часткі гасцей запрасілі на экскурсію па музеі.
DPP_24731.JPGDPP_24727.JPGDPP_24728.JPGDPP_24729.JPGDPP_24722.JPGDPP_24724.JPGDPP_24726.JPGDPP_24730.JPG
Редакция газеты «Гродненская правда»