Музейная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшла ў Гродне
Дыктоўку можна было напісаць у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.
Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Дыктоўка праводзіцца чацвёрты раз у сценах Новага замка.
Як адзначыла старшы навуковы супрацоўнік аддзела рэдкай кнігі Аксана Данілевіч, паводле статыстыкі, у свеце ёсць каля 6 тысяч моў, і прыкладна 43% з іх - у бліжэйшыя гады могуць знікнуць. Дадзенае свята і акцыя былі створаны для таго, каб прыцягнуць увагу насельніцтва да ўнікальнасці і неабходнасці захавання гэтых моў.
Тэмай дыктоўкі гэтага года стала легенда “Адкуль Багатырэвіч”, глыбока звязаная з гісторыяй Гродзеншчыны. Тэкст апавядае пра паходжанне назвы вёскі, размешчанай непадалёк ад Гродна, і пра знакамітых герояў народнага падання - Яну і Цэцыліі, чый помнік стаіць у вёсцы Багатырэвічы.

Праверыць свае веды беларускай мовы некаторыя прыйшлі не першы раз. Для іншых удзельнікаў такі вопыт стаў першым. Я таксама вырашыў паўдзельнічаць. Праверыў свае веды роднай мовы, даведаўся легенду пра Яну і Цэцылію і пра тое, чаму вёска Багатырэвічы называецца менавіта так. Дыктавалі проста, як у школе, што дазволіла на імгненне акунуцца ў тыя бесклапотныя і вясёлыя часы.
Працэс напісання дыктоўкі прайшоў у класічнай акадэмічнай манеры, тэкст зачытваўся тройчы: для агульнага азнаямлення, у працэсе напісання па прапановах і для выніковай самаправеркі. У канцы дыктоўкі ўдзельнікам далі магчымасць праверыць тэкст на арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!