На будынку Лідскай раённай бібліятэкі адкрылі мурал у гонар Дня беларускага пісьменства

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці.

IMG_3718.JPG

Ліда здабыла новы сімвал – велічны мурал з выявай Янкі Купалы, які ўпрыгожыў будынак раённай бібліятэкі, што носіць імя паэта. Урачыстае адкрыццё стала адной з важных падзей Дня беларускага пісьменства, які праходзіць у горадзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі, старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і намеснік старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Дзмітрый Краскоўскі.

З прывітальным словам выступіў кіраўнік Лідскага раёна Аляксандр Вярсоцкі, падкрэсліўшы значнасць падзеі для горада:

– Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка Ліда другі раз удастоена гонару прымаць свята такога рэспубліканскага маштабу.

IMG_3711.JPG

Аляксандр Людвігавіч дадаў, што новы мурал стане ўпрыгожваннем горада і сімвалам гонару за багатую культурную спадчыну Беларусі, будзе натхняць жыхароў і гасцей Ліды на знаёмства з творчасцю вялікага паэта. Ён таксама выказаў асаблівую падзяку ААТ «АСБ Беларусбанк» за дапамогу ў рэалізацыі гэтай цудоўнай ідэі.

IMG_3713.JPG

IMG_3716.JPG

Мурал, выкананы ў сучаснай стылістыцы, гарманічна спалучае ў сабе класічны вобраз Купалы і сучасныя тэндэнцыі вулічнага мастацтва.

Цяпер погляд Янкі Купалы, нібы ахопліваючы ўсю Ліду, будзе нагадваць пра важнасць захавання роднай мовы і культуры, пра тыя карані, што сілкуюць нас і робяць беларусамі.

IMG_3720.JPG

IMG_3722.JPG

IMG_3739.JPG

IMG_3729.JPG

IMG_3750.JPG

IMG_3741.JPG

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»