На Свіслацкім кірмашы песні льюцца ад душы!

На Свіслацкім кірмашы песні льюцца ад душы!

“Ёсць і яйкі, ёсць і сала, яблыкі румяныя, прадае цётка каўбасы, пальцам напіханыя. Хочаш ведаць асалоду – даставай хутчэй рублі, набывай, браточак, мёду для сябе і ўсёй сям’і! Ёсць у кожнага занятак, хтосьці нават у бубен б’е. Нехта трое парасятак у мяшку дадому прэ. Гоман тут стаіць наўкола…” – нясецца песня над гарадской плошчай. Што ж такое ладзіцца ў Свіслачы? Даслухай артыстаў – пачуеш адказ: “Ой, кірмаш, кірмаш, кірмаш, грошы вашы – тавар наш, набывай на кірмашы, што патрэбна для душы”, пiша svisgaz.by.

У шосты раз гасцінна адчыніла свае дзверы для тых, хто любіць атмасферу даўніны, рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш”. Шмат што змянілася з тых даўніх часоў, калі ўпершыню граф Тышкевіч запрасіў у Свіслач гандляроў, але і сёння, як і некалі, наш горад шчыра і з размахам прымае сяброў.

fea1f6f870b5eadfec714514c151f103.jpgd3582147640b953e831777aafcb39019.jpg1810ac731b2421b602907ada2664ea9c.jpg085fecf29061a0ab5043e933506ddad6.jpg18f301818a553ab361d557063f53c4f2.jpg25e6d7bc376d5ce23bdcfe5191d386b7.jpg

Сярод ганаровых гасцей кірмашу – старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, заслужаны майстар спорту СССР, алімпійскі чэмпіён, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі, намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльным пытанням і ідэалагічнай рабоце ААТ “Гродна Азот” Рамуальд Барсук, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза.

Свята распачалося тэатралізаваным пралогам. На галоўную пляцоўку выйшла багата артыстаў. Уся дзея, што разгарнулася тут, нібы вярнула прысутных на шумны кірмаш тышкевічавай эпохі. Ішоў бойкі гандаль, дружна гралі музыкі, ліліся песні і сыпаўся вясковы гумар. Завітаў на свята і сам граф Тышкевіч з графіняй Тарэзай Панятоўскай. Яны гасцінна віталі ўсіх гасцей. 

8c9412655e9632549550ef3802db1179.jpg37e66d32171090d5130cd586a8f33176.jpg930a2c9c834780fd87f5e32d80f273e6.jpgd3582147640b953e831777aafcb39019.jpgde84c554d55f5222dcd6f366b2b6715f.jpgf6173ee4318ad21c8a3577eb68ad1042.jpg

“Сёння, – зазначыў былы гаспадар мястэчка Свіслач, – тут сабраліся гандляры з розных краін, адкрыты корчмы на любы густ, найлепшыя артысты з’ехаліся на наш Свіслацкі кірмаш”. Ну і, вядома, у гонар кірмашу быў аб’яўлены пананэз. Там было на што паглядзець. Адныя толькі ўбранні жаночыя чаго каштавалі! Прыгажосць і непаўторны пах эпохі!

73c6183aa854156bf473821f53a973f8.jpga47eb2d2dd96a18bd325c094b4b5cf84.jpgd788e4a9ce98ed7eac61e4b4dcd0a5f0.jpgf6173ee4318ad21c8a3577eb68ad1042.jpgf97053073f358eb3b646cc239da044bd.jpg

Падчас урачыстага адкрыцця свята з прывітальным словам да гасцей звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі:

f97053073f358eb3b646cc239da044bd.jpg

– Ад сябе асабіста, ад імя арганізатараў, усіх тых, хто спрычыніўся да гэтага свята, я рады вас бачыць і вітаць на свіслацкай зямлі. Ёсць такое вельмі мудрае выказванне, што гісторыя – гэта настаўніца чалавецтва, і тыя, хто не ведае гісторыі, на жаль, паўтараюць памылкі, якія былі дапушчаны папярэднікамі. А тыя народы, якія шанавалі сваю гісторыю, тых людзей, якія будавалі падмурак велічы нашай дзяржавы, велічы нашага з вамі Свіслацкага раёна, такія дзяржавы чакаў росквіт. Я вельмі веру ў тое, што на тых станоўчых прыкладах, якія вось у пралог да сённяшняга свята гачалі, мы і далей будзем будаваць моцную, якая з упэўненасцю будзе глядзець наперад, Свіслаччыну і Рэспубліку Беларусь. Перад вамі мой калега выступаў, Віктар Тышкевіч (праз некалькі пакаленняў я яго змяню). Ён расказваў, як многа для Свіслачы зрабіў. Але ён жа Белавежскую пушчу вырубаў. А мы з вамі, не вырубаючы, будуем завод. Шануючы прыроду, рабім усё, каб Свіслаччына годна выглядала сярод іншых роўных сабе раёнаў. І мне вельмі прыемна адзначыць, што сёння наш аграрны раён і па выніках папярэдняга года, і па выніках першага паўгоддзя гэтага года дэманструе самыя высокія тэмпы росту ў Гродзенскай вобласці. Я ганаруся тым, што наш раён, дзе працуе трыста настаўнікаў, можа падрыхтаваць двух пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”, раён, дзе навучэнцаў усяго паўтары тысячы, здольны падрыхтаваць звыш дваццаці стыпендыятаў прэзідэнцкага фонду па лініі культуры і адукацыі. Шаноўныя сябры, я буду старацца не менш, чым мой калега-граф. Каб вось тыя станоўчыя тэндэнцыі, што назіраюцца зараз, мелі свой працяг. А сёння добрага вам усім настрою і прыемнага прагляду!

f97053073f358eb3b646cc239da044bd.jpgaf24a094f657b585d0159e0817190936.jpg

Андрей БАРБАШИНСКИЙ, советско-белорусский гандболист, олимпийский чемпион, заслуженный мастер спорта:

b53399e815d431e6fbe7c9d93bea2a25.jpg

– Шикарный праздник, хорошая атмосфера, прекрасные люди. Нам жить, нам творить, нам строить, приумножать и радоваться этой жизни. С праздником, Свислочь! В вашем я городе уже не впервые. С глубоким уважением отношусь к главе Свислочского района – Александру Людвиговичу. Мы с ним дружим, поэтому у нас здесь есть еще мероприятие. Мы обещали сделать открытую спортивную площадку, надеюсь, что скоро доведем ее до конечной стадии и жители этого прекрасного городка смогут ею пользоваться. Приглашение на сегодняшний праздник принял с удовольствием. Ведь что объединяет людей? Культура и спорт! Вот и мы собрались. Нужно и работать, но нужно и уметь отдыхать.

Ромуальд БАРСУК, заместитель генерального директора по социальным вопросам и идеологической работе ООО «Гродно Азот»:

4e711eaf58faf08163ec06a2e421715f.jpg

– Очень приятно, что пригласили на данное мероприятие. Приятно видеть, что Свислочский район, Свислочь преобразовываются с каждым годом. Хорошие показатели, хорошие результаты. И сегодня, несмотря на то, что праздничный день, хорошая погода, работники агропромышленного комплекса, наши подшефные сельхозпредприятия в полях, ведут битву за урожай. Каждая тонна зерна – на вес золота. Видим, что здесь живут трудолюбивые люди, справятся с поставленными задачами. Желаю всем крепкого здоровья, удачи, а Александру Людвиговичу Версоцкому – успехов при реализации его амбициозных проектов и планов. Работы предстоит еще очень много. Что касается сегодняшнего фестиваля, интересно было узнать, что со свислочской землей связаны судьбы многих известных людей. Как в прошлом, так и сегодня. Хорошо, что история не забывается.

Алена КЛІМОВІЧ, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама:

ddeec1ced89d188f5edc034d65493e79.jpg

– “Свіслацкі кірмаш” – адраджэнне традыцыі. Гэта вельмі важна. Захаванне традыцый аб’ядноўвае, з’яўляецца асновай жыцця любога народа, у дадзеным выпадку нас, беларусаў. Хочацца сказаць пра работнікаў культуры, якія ў сілу сваёй прафесійнай дзейнасці займаюцца гэтым захаваннем-аднаўленнем. У дадатак яны яшчэ і аб’ядноўваюць вакол сябе неабыякавых, зацікаўленых людзей для таго, каб разам захоўваць, развіваць і ствараць новыя традыцыі. Захоўваючы “Свіслацкі кірмаш”, традыцыю, якой ужо звыш 200 гадоў, мы разумеем, што і новыя традыцыі з’яўляюцца, таму што жыццё не стаіць на месцы. Мы ўдзячны і тым, хто стаяў ля вытокаў, і сучаснікам. Толькі ў Свіслацкім раёне ў нас ёсць музей культуры. Гэта ганарова, гэта важна, бо павага да другога чалавека пачынаецца з павагі да сябе, да сваёй гісторыі, да суседа, да сваёй мясцовасці. Гэта вельмі простыя рэчы. Але гэтыя простыя рэчы з’яўляюцца агульначалавечымі каштоўнасцямі, якія не даюць годнасці нацыі знікнуць, якія рухаюць нас наперад. Сённяшняя Свіслач – гэта ўтульнае мястэчка (скажу гэтае добрае, утульнае слова, згадаўшы Тышкевіча). Калі ёсць утульнасць (у прыгожых вуліцах, прыветлівых людзях), усе цяжкасці пераадольваюцца лягчэй. Свіслацкая зямля – яна багатая, вельмі годная і ўтульная.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»