Наталля Цвірко

Наталля Цвірко

Цвірко Наталля Лявонаўна нарадзілася 01.07.1980 года на станцыі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Скрыбаўскую сярэднюю школу, Гродзенскі ўніверсітэт імя Я. Купалы. Працавала ў школах Гродзенскага раёна і г. Мінска. Цяпер працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Скрыбаўскай сярэдняй школы. Стварае паэзію для дарослых і для дзяцей. Творы рэгулярна з’яўляюцца на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданняў, сярод якіх: "Маладосць", "Нёман", "Бярозка", "Вясёлка", "ЛіМ", "Беларуская мова і літаратура", "Настаўніцкая газета". 

Паэтэса з’яўляецца пераможцай конкурсу прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Э. Агняцвет (1 месца), конкурсу “Песняры Гарадзенскай зямлі” (3 месца), уладальніцай спецыяльнага прыза конкурсу “Гродна – культурная сталіца Беларусі-2014”, фіналісткай абласнога літаратурнага конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч), прызёрам VI Адкрытага рэспубліканскага конкурсу літаратурнага клуба “Катарсіс” (Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт), пераможцай Рэспубліканскага конкурсу “Радок пра родны куток”, прысвечанага Году малой радзімы і абвешчанага “Сельскай газетай”.У верасні 2015 г. у спецыяльнай серыі СПБ "Маладая паэзія Беларусі" выйшаў зборнік вершаў Наталлі Цвірко "Крылы забытых мар". Таксама вершы надрукаваны ў двух калектыўных зборніках: "У прыгаршчах Айчыны" і "Пяшчота верасу". У шэрагах Саюза пісьменнікаў Беларусі – з сакавіка 2017 года. Піша на беларускай і рускай смовах.

*** 

Цішыня засцілае сцежкі, 
Вецер ціха лісцѐм шамаціць. 
Нібы лета апошняя ўсмешка, 
Павуціння таню ткаяніць. 

Асцярожна яна дакранецца
Да рукі тваёй сонца цяплом. 
Хутка восень дажджамі пральецца, 
Узмахнуў шыптушыным крылом. 

А за ёю, нясмела і сціпла, 
Белы снежань усю зямлю
Чыстым снегам сваім засыпле, 
І прагоніць тугу тваю. 

І пакуль, цеплынёй сагрэты, 
Не пакліча квяцісты май, 
Прывітанне апошняе лета 
Ты ў сэрцы сваім захавай.

*** 

Забудзецца вясна і лета,
І першы снег і лістапад. 
Забудзецца і нават гэта – 
Такі знаёмы твой пагляд. 

Усё забудзецца аднойчы, 
Усё паволі так міне. 
Чаму ж святлом у цёмнай ночы
Каханне ўсё ж так і жыве?


*** 

Спытай аб важным ў цішы… 
І хай яна табе адкажа, 
І таямніцы ўсе душы
Адчыніць нават і пакажа. 

Спытай аб важным ў цішы… 
Сам-насам з думкамі сваімі. 
Адказ у глыбіні душы. 
Нажаль, пра гэта ўсе забылі.

*** 

Ноч рассыпаеш чодразоры
На цёмным неба палатне. 
Свае карункі і ўзоры
Мароз малюе на акне. 

Заціхлі ў шэрані ўсе дрэвы, 
Іх сонны вецер не кране. 
Святая ноч! І зноў ты верыш, 
Што шчасце дом не аб міне. 

І снег паволі лёгкі, чысты
Схава екрыўды і тугу. 
Я гэтай ночы ўрачыстай
Святло ў сэрцы зберагу.

*** 

Калі б заснежанае ранне
Згубілася ў небыцці, 
Я адпусціла бы каханне, 
Ляці, трывожнае, ляці! 
Ды толькі не згубіцца ранню, 
У памяці ўсё ярчэй. 
Відаць, мне не забыць кахання, 
як не забыць тваіх вачэй.