Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” пройдзе праз Воранаўскі раён
Традыцыйна напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства па гарадах і вёсках Беларусі крочыць культурна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга”. Сёлета яе шлях пройдзе і праз Воранаўскі раён.
30-31 жніўня тут будуць сустракаць ўдзельнікаў экспедыцыі, якія прывязуць з сабой Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Адбудуцца ўрачыстыя сустрэчы экспедыцыі, затым хрэсным ходам усе прысутныя пройдуць да праваслаўных храмаў у г.п. Радунь і Воранава. Будуць асвечаны помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля пахаванняў загінуўшых воінаў і партызан, ахвяр фашызму адслужацца памінальныя ліціі.
Па традыцыі у кожным населеным пункце, дзе бывае экспедыцыя, каля храмаў будуць пасаджаны Сады Малітвы, пад кожнае дрэўца якіх падсыпаецца асвечаная зямля з папярэдніх экспедыцый. У сваю чаргу, радунская і воранаўская зямля таксама будзе перададзена для закладкі Сада Малітвы ў Полацку як сімвал далучэння да свята беларускага пісьменства ўсіх гарадоў і пасёлкаў, праз якія прайшоў маршрут Экспедыцыі.
У складзе навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” вядомыя беларускія навукоўцы, дзеячы літаратуры і мастацтва, святары, грамадскія дзеячы, яны маюць намер таксама правесці сустрэчы ў школах, бальніцах і іншых установах, каб данесці да людзей веды пра духоўныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці нашай краіны.
Запрашаем актыўна далучыцца да знамянальнай падзеі!

ПЛАН правядзення XXIV Міжнароднай навукова-
асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў
з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга».
30–31 жніўня, Воранаўскі раён