Абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча назваў лепшых аўтараў

Абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча назваў лепшых аўтараў

Падведзены вынікі абласнога літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча. Сёлета аўтараў самых цікавых рукапісаў вызначылі ў трох намінацыях. У намінацыі “Паэзія” лепшай стала Юлія Раманюк, у намінацыі “Дзіцячая літаратура” перамогу святкуе Ірына Салата. Андрэй Дарожкін стаў пераможцам у намінацыі “Адкрыццё года”.

Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці.

Нагадаем, што арганізатарам конкурсу з'яўляецца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Літаратурны конкурсправодзіцца адзін раз у два гады. Удзельнічаюць у ім аўтары Гродзеншчыны з творамі, якія не былі апублікаваны раней. І галоўны прыз для пераможцы – магчымасць выдання свайго твора. Калі кнігі пабачаць свет, азнаёміцца з імі можна будзе ў тым ліку ў бібліятэках вобласці.

Віншуем пераможцаў і чакаем выхаду новых цікавых кніг.

Таццяна Мастоўская

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»