Рэканструкцыю вясельнага абраду пакажуць у вёсках, райцэнтрах і горадзе Гродна
Па задумцы рэканструкцыя вяселля адбудзецца ў натуральным асяроддзі.
У Год беларускай жанчыны на Гродзеншчыне ў вёсках i райцэнтрах, а таксама на брэндавых святах пакажуць вясельныя абрады. Iніцыятарам праекта выступiў Гродзенскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
За рэалiзацыю праекта “Вяселле па беларускіх канонах” возьмуцца спецыялicты раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, сельскіх дамоў культуры. Зацікаўленым прапануюць сачыць за афiшай імпрэз у сродках масавай інфармацыі, на сайце i ў сацыяльных сетках абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Цікава, што праекту папярэднiчала даследаванне “Выяўленне і адра-джэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны”, якое было распачата ў 2022 годзе. Са многімі ўжо запісанымі вясельнымі абрадамі можна пазнаёміцца, калi паглядзець на інтэрактыўную карту “Абрады і традыцыі Гродзеншчыны”, якая размяшчаецца на сайце Гро-дзенскага абласнога метадычнага цэнтра – gromc.by.
На сённяшні дзень на карце – 44 характэрныя для раёнаў Гродзенскай вобласці традыцыі правядзення народных святаў, абрадаў, звычаяў, рытуалаў, у тым ліку і вясельных, якія запісаны і рэканструяваны на падставе этнаграфічных выездаў па зборы фальклорных матэрыялаў.
Багацце вясельных абрадавых дзеяў, само вяселле і далейшыя дзеі на збліжэнне родаў нявесты і жаніха можна параўнаць з “народнай операй”, дзе ёсць месца вераванням, замовам, народнаму гумару, выканальніцкаму майстэрству ўдзельнікаў вясельнага свята, – тэатралізацыі, спевам, танцам.
Паводле даследаванняў, звестак, запісаных у Астравецкім, Воранаўскім, Свіслацкім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Шчучынскім раёнах, для структуры вяселля на Гродзеншчыне характэрны абрадава-этнаграфічныя рысы традыцыйнага вяселля цэнтральнай зоны беларускага Панямоння.
Вяселле на вёсцы было жаданым святам, якое цягнулася па некалькі дзён і мела свае асаблівасці. Гэта такія абрадавыя этапы, як сватаўство, каравай, прыезд маладога да маладой, вянчанне, вясельнае застолле ў маладога. Пасля гэтага святкавалi ў маладой, радзей ладзiлi зборную суботу.
На вяселлях у вёсках абавязкова ставілі брамы і прыязджалі “цыганы”. Нікому з хлопцаў не хацелася атрымаць адмову ад будучай нявесты і стаць аб’ектам для здзекаў аднавяскоўцаў на доўгі час, калі не на ўсё жыццё. Таму перад тым як ісці ў сваты, рабілі перапыты: ці згодна будзе дзяўчына пайсці замуж.

Ганарымся, што два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якія маюць непасрэднае дачыненне да вяселля, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта “Веды і навыкі па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне” і “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка”.
Работнікі культуры прадаўжаюць працаваць: трэба заняцца даследаваннем асаблiвасцяў вясельнага касцюма жаніха і нявесты, папрацаваць з лiтаратурай, замалёўкамi даследчыкаў-этнографаў, старымi фотаздымкамi, музейнымi калек-цыямi, параспытваць людзей сталага веку, пазнаёмiцца з вопытам старэйшых майстрых.
“Вяселле па беларускіх канонах” – гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці шляхам папулярызацыі рэгіянальных вясельных абрадаў: ад рэканструкцыі вяселля ці яго частак да падрыхтоўкі ролікаў.
Асноўныя мерапрыемствы праекта плануюць завяршыць падчас рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзен-шчыны”, які запланаваны на верасень у Гродна, і “згуляць” сапраўднае беларускае народнае вяселле, куды з’едуцца “маладыя” з усіх раёнаў нашай вобласці.
Напярэдаднi вялікага свята ў Гродне многія экспанаты спецыяльна будуць шыць ці ткаць. Напрыклад, пашыюць стылізаваныя вясельныя строі, вырабяць паводле старога фотаздымка галаўны ўбор нявесты, абутак, выткуць паясы, майстры народнай творчасці зробяць упрыгожванні.
Запланавана, што на базе ўстаноў культуры клубнага і змешанага тыпу з’явяцца новыя музейныя пакоі, якіх на Гродзеншчыне звыш 70, 49 з якіх унесены ў абласны спіс як самыя запатрабаваныя.
У рамках праекта прадугледжана арганізацыя выставак этнапрадметаў пад адзінай назвай “Арнаменты памяці ў вясельным куфары”, дзе наведвальнікі змогуць пабачыць рэканструяваныя ці нават захаваныя вясельныя строі жаніха і нявесты, куфры з пасагам: дываны ручной работы, паясы, ручнікі, прадметы інтэр’ера, традыцыйныя музычныя інструменты, што выкарыстоўваліся падчас вяселля.
Фотавыстаўкі з сямейных альбомаў “Вяселле ў маёй вёсцы”, на якіх будуць сабраны калекцыі вясельных фотаздымкаў розных часоў, раскажуць цікавыя гісторыі не аднаго чалавека, а цэлай сям’і і яе пакаленняў. Плануецца прымяніць і лічбавыя тэхналогіі ў праекце: ля кожнай экспазіцыі з фотаздымкамі будзе прымацаваны аркуш з QR-кодам. Пры яго сканіраванні можна патрапіць на старонку ўстановы культуры і атрымаць больш звестак пра выстаўку ці іншыя здымкі і гісторыі людзей, якія на іх занатаваны.
Вядома, вяселле – важны і хвалюючы момант у жыцці кожнага чалавека. Гэта не проста цырымонія маладой пары і важная частка культурнай спадчыны Беларусі. Тут пачатак усяго – Жанчына як сімвал новага этапа жыцця, прадаўжэння роду і зберажэння сямейных каштоўнасцей. Жанчына як сімвал Беларусі.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Натуральны антураж
Па задумцы рэканструкцыя вяселля адбудзецца ў натуральным асяроддзі. Гледачы з удзельнiкамi змогуць згуляць вяселле ў антуражы вясковай хаты i паглядзець на “картэж” маладых, якiя едуць на кані. Культработнiкi заўважаюць, што калi робiш вяселле на сцэне, фальклорны матэрыял не заўсёды ўспрымаецца гледачамі як сапраўдны. Галоўныя мэты і задачы праекта “Вяселле па беларускіх канонах” – правядзенне рэканструкцый вясельных абрадаў, звычаяў з захаваннем мясцовага дыялекту, традыцыйных звычаяў, касцюмаў, музычных інструментаў і народнай музыкі, атрыбутыкі, традыцыйных страў, песень, танцаў, гульняў.За рэалiзацыю праекта “Вяселле па беларускіх канонах” возьмуцца спецыялicты раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, сельскіх дамоў культуры. Зацікаўленым прапануюць сачыць за афiшай імпрэз у сродках масавай інфармацыі, на сайце i ў сацыяльных сетках абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Цікава, што праекту папярэднiчала даследаванне “Выяўленне і адра-джэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны”, якое было распачата ў 2022 годзе. Са многімі ўжо запісанымі вясельнымі абрадамі можна пазнаёміцца, калi паглядзець на інтэрактыўную карту “Абрады і традыцыі Гродзеншчыны”, якая размяшчаецца на сайце Гро-дзенскага абласнога метадычнага цэнтра – gromc.by.
На сённяшні дзень на карце – 44 характэрныя для раёнаў Гродзенскай вобласці традыцыі правядзення народных святаў, абрадаў, звычаяў, рытуалаў, у тым ліку і вясельных, якія запісаны і рэканструяваны на падставе этнаграфічных выездаў па зборы фальклорных матэрыялаў.
Свята ў некалькi дзЁн
Цiкавая рэч – запісаныя звесткі па вясельнай абраднасці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адрозніваюцца ў параўнанні з вяселлем, напрыклад, Гомельшчыны. У гэты абрад на Прынёманнi ўключалi разнастайныя па тэматыцы і жанрах песні, прыкметы і павер’і, якiя мелi лакальныя адметнасці.Багацце вясельных абрадавых дзеяў, само вяселле і далейшыя дзеі на збліжэнне родаў нявесты і жаніха можна параўнаць з “народнай операй”, дзе ёсць месца вераванням, замовам, народнаму гумару, выканальніцкаму майстэрству ўдзельнікаў вясельнага свята, – тэатралізацыі, спевам, танцам.
Паводле даследаванняў, звестак, запісаных у Астравецкім, Воранаўскім, Свіслацкім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Шчучынскім раёнах, для структуры вяселля на Гродзеншчыне характэрны абрадава-этнаграфічныя рысы традыцыйнага вяселля цэнтральнай зоны беларускага Панямоння.
Вяселле на вёсцы было жаданым святам, якое цягнулася па некалькі дзён і мела свае асаблівасці. Гэта такія абрадавыя этапы, як сватаўство, каравай, прыезд маладога да маладой, вянчанне, вясельнае застолле ў маладога. Пасля гэтага святкавалi ў маладой, радзей ладзiлi зборную суботу.
На вяселлях у вёсках абавязкова ставілі брамы і прыязджалі “цыганы”. Нікому з хлопцаў не хацелася атрымаць адмову ад будучай нявесты і стаць аб’ектам для здзекаў аднавяскоўцаў на доўгі час, калі не на ўсё жыццё. Таму перад тым як ісці ў сваты, рабілі перапыты: ці згодна будзе дзяўчына пайсці замуж.

На вялiкае вяселле – у Гродна
На сённяшні дзень у раёнах вобласці ўжо сфарміраваны невялікія электронныя архівы матэрыялаў па рэгіянальнай сямейнай абраднасці, у тым ліку аб пэўных абрадавых дзеяннях ці этапах вяселля, ёсць алічбаваныя матэрыялы, фота- і відэазапісы.Ганарымся, што два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якія маюць непасрэднае дачыненне да вяселля, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта “Веды і навыкі па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне” і “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка”.